Анна Мілянцей знаёміць з ходам акцыі па зборы сродкаў для лячэння цяжкахворых дзяцей, якая праводзіцца ў царкве “Усіх смуткуючых Радасць”. 21.by

Анна Мілянцей знаёміць з ходам акцыі па зборы сродкаў для лячэння цяжкахворых дзяцей, якая праводзіцца ў царкве “Усіх смуткуючых Радасць”

28.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

87e6e3ab5b5ac79f45a46cd7037647c3_LПаважаныя чытачы раённай газеты, дазвольце ў чарговы раз, як і было дамоўлена першапачаткова, азнаёміць вас з ходам акцыі па зборы сродкаў для лячэння цяжкахворых дзяцей, якая праводзіцца з сакавіка 2012 года і па сённяшні дзень у храме ў гонар іконы Прасвятой Багародзіцы “Усіх смуткуючых Радасць”.

Па благаславенні айца Віктара мы распачалі гэтую справу з мэтай паспрыяць тым людзям, якія адчуваюць неабходнасць рабіць добрыя справы, але не маюць для гэтага вялікіх грашовых сродкаў. У нашым храме на дапамогу хвораму дзіцяці можна пакласці хоць і самую невялікую колькасць грошай. І многія з нераўнадушных людзей з задавальненнем карыстаюцца гэтай магчымасцю.

Грошы хворым дзецям мы пералічваем літаральна кожны тыдзень. У сярэднім выходзіць па 30—35 рублёў на адно дзіця. Бывае больш (мабыць, як нашы прыхаджане атрымліваюць пенсію), бывае менш.

За 2017 год было сабрана і пералічана 2041,84 бел. руб.

Хочацца нагадаць і аб магчымасці адраснага збору сродкаў на лячэнне дзяцей менавіта нашага раёна.

У асноўным мы пералічваем грошы цяжкахворым дзецям з Беларусі, бясплатнае лячэнне якіх у нашай краіне ўжо вычарпала свае магчымасці і бацькі вымушаны везці дзетак за мяжу для дадатковай медыцынскай дапамогі.

Дзякаваць Богу, у нашым раёне нам яшчэ не сустракалася такіх выпадкаў. Магчыма, таму, што ў нас не аказалася звестак пра іх.

Ці, можа, ведаючы, што сумы ў нас збіраюцца праўду кажучы, малыя, да нас і не звяртаюцца? Але калі нехта звернецца, дакументальна падцвердзіць ці ў паліклініцы нас запэўняць, што платнае лячэнне неабходна, мы зможам арганізаваць мэтавы збор.

Магчыма, і наша газета “Кліч Радзімы” дапаможа, каб кожны чалавек з раёна меў магчымасць прыняць удзел у добрай справе.

Гісторыі ўсіх дзетак, дапамога якім была аказана, зберагаюцца ў нас у асобнай папцы. Побач і ўсе з 2012 года квіткі аб пераліку грошай — падшытыя, падлічаныя. Кожны з жадаючых можа азнаёміцца.

Рабіць добрыя справы — патрэба чалавечай душы. Добра і проста спагадай, словам, лагодным позіркам аказаць падтрымку блізкаму чалавеку.

На жаль, часам такога недастаткова: як у сітуацыі з цяжкахворымі дзеткамі. Балюча, калі медыцына ўжо не мае магчымасці дапамагчы. Але яшчэ больш балюча, калі магчымасць ёсць, а не хапіла грошай.

Сваімі паслядоўнымі зборамі і пералікамі мы імкнемся зменшыць колькасць болю, даць хоць нейкі шанс, хоць нейкую надзею.

Будзеце мець жаданне далучыцца да нашай акцыі — калі ласка. Зайсці ў храм і кінуць хаця б рубель у празрыстую скарбонку — многа часу не зойме.

А радасць у душы адчуецца абавязкова. І бацькі хворых дзетак усцешацца і будуць дзякаваць добрым людзям.

А. МІЛЯНЦЕЙ.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика