Светлана Федорова: «Островец стал для меня второй родиной»
29.03.2018
—
Разное
|
Светлана Федорова: «Островец стал для меня второй родиной»
09:54 / 28.03.2018
214
1
Больш за пяць гадоў таму, я, дзяўчына з Пскоўскай вобласці, прачнулася з думкай: паеду жыць у Беларусь – менавіта ў Астравец, у якім я была ўсяго двойчы.
Канешне, я люблю сваю малую радзіму. З ёй у мяне цесная нябачная повязь, нібы пупавіна паміж маці і дзіцем. Мая маленькая радзіма – гэта не адна вёска, у якой я нарадзілася і вырасла, – яна і там, дзе жылі мае бабулі і дзядулі. Там прайшло маё дзяцінства, там я рабіла першыя крокі ў дарослае жыццё. І туды мяне будзе цягнуць заўсёды... Але жыццё такое непрадказальнае, што ў адно імгненне можа змяніцца ўсё – так Астравец стаў мне родным. Колькі разоў ездзіла ў адпачынак на Радзіму і заўсёды заўважала: калі вяртаюся ў Беларусь, адчуваю, што я – дома. Памятаю, як ўразіла мяне Астравеччына – сваёй прыгажосцю, гасціннасцю, чысцінёй. Я люблю праехаць па раёне і палюбавацца яго краявідамі, якія то зелянеюць, то квітнеюць, то калосяцца, то хаваюцца пад снегам. Я люблю ціхія астравецкія лясы, якія шчодра дзеляцца сваім багаццем; гарадскія вулачкі. Я люблю людзей, якія зараз побач са мной. Тут я адчуваю сябе сваёй. Астравец стаў мне другой радзімай. Мне тут добра. Тут я знайшла сябе. І цяпер я – расіянка з душой беларускі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Год малой радзімы, які аб’яўлены ў Беларусі, канешне, хацелася б расказаць пра свой родны куточак. Аднак я нарадзілася ў Расіі. Астравец жа стаў для мяне другой...
|
|