Міжрэгіянальны майстар-клас педагогаў дадатковай адукацыі прайшоў у Смаргоні. 21.by

Міжрэгіянальны майстар-клас педагогаў дадатковай адукацыі прайшоў у Смаргоні

29.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 сакавіка 2018 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” адбыўся адкрыты міжрэгіянальны майстар-клас педагогаў дадатковай адукацыі “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў” у  межах рэспубліканскага мастацка-адукацыйнага праекта “Беларускае мастацтва і дзеці”.
IMG_9354.JPG

У майстар-класе прынялі ўдзел спецыялісты ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”, установы адукацыі “Мінскі гарадскі палац дзяцей і моладзі”, установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны палац дзяцей і моладзі”, а таксама педагогі дадатковай адукацыі з Ліды, Астраўца і Ашмян.

У прывітальным слове дырэктар Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Шпакоўская Т.І. пазнаёміла ўдзельнікаў семінару з прыярытэтнымі накірункамі дзейнасці ўстановы, адзначыла, што выхаванне  сродкамі   беларускага традыцыйнага мастацтва з’яўляецца вельмі важным накірункам у творчым развіцці падлеткаў.

IMG_9385.JPG

Культарганізатар Казойць І.П. падзялілася вопытам укаранення мадэлі фарміравання нацыянальнай самасвядомасці вучняў на аснове вывучэння гісторыка-культурнай  спадчыны роднага краю ва ўстанове дадатковай адукацыі.

Вельмі ўразіла прысутных выступленне навучэнцаў лялечнага тэатра “Батлейка”, якія прадэманстравалі спектакль “Унучка і ягады”.

У межах трансляцыі асабістага педагагічнага вопыту прысутныя сталі ўдзельнікамі майстар-класа педагога дадатковай адукацыі, народнага майстра  Грывіцкай В.М., на якім кожны авалодаў тэхналогіяй вырабу абрадавага атрыбуту «Саламянае сонца». Педагог пазнаёміла з асабістым педагагічным вопытам па выкарыстанні народных мастацкіх традыцый у выхаванні навучэнцаў. У ходзе майстар-класу педагагічныя работнікі даведаліся пра асаблівасці прыроднага матэрыялу – саломы, пра яе ўласцівасці, спосабы нарыхтоўкі, апрацоўкі, падрыхтоўкі да працы. Кожны з прысутных вырабіў асабістае саламянае сонца пад кіраўніцтвам майстра.

Слухачы майстар-класа сталі ўдзельнікамі старажытнага абраду “Камаедзіца”, які прэзентавалі ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага гурта “Нальшчаначка” пад кіраўніцтвам педагога Дудзінскай К.В.. Навучэнцы пазнаёмілі ўдзельнікаў з асаблівасцямі святкавання вясновага абраду “Камаедзіца” на Смаргоншчыне.

IMG_9322.JPG

У сваім выступленні метадыст нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Сідарэвіч Т.А. адзначыла, што адкрыты міжрэгіянальны майстар-клас, які адбыўся у Смаргонскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі,  стаў прыкладам прафесійна-творчага дыялогу ўдзельнікаў і інтэграцыі педагогаў дададковай адукацыі па накірунках народнай творчасці (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і музычны фальклор) у галіне этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі.

Падводзячы вынік, метадыст нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі  КрыўкоТ.М. адзначыла, што педагогі-майстры прадэманстравалі высокі ўзровень этнакультурных кампетэнцый, светапоглядную мэтанакіраваную пазіцыю ў справе выхавання навучэнцаў сродкамі традыцыйнага мастацва і вывучэння народнай спадчыны свайго рэгіёну. 

Усімі прысутнымі быў адзначаны высокі метадычны ўзровень правядзення мерапрыемства, яго эфектыўнасць і практычная накіраванасць.

IMG_9327.JPG

IMG_9299.JPG

IMG_9401.JPG

С. БАЛЫШ, намеснік дырэктара ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 сакавіка 2018 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” адбыўся адкрыты міжрэгіянальны майстар-клас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика