Нязменна трымаюць вышыню. 21.by

Нязменна трымаюць вышыню

29.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па выніках вытворчага спаборніцтва філіял «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» традыцыйна ў лідарах сярод электрасеткавых філіялаў ДВА «Белэнерга».

Як адзначае дырэктар філіяла Уладзімір Рублеўскі, сярод асноўных задач на 2018 год – рэканструкцыя падстанцыі 220 кВ «Стоўбцы» з пераводам яе на напружанне 330 кВ, і гэтая неабходнасць прадыктавана патрэбамі будучай Беларускай атамнай электрастанцыі. Таксама ў планах – рэканструкцыя размеркавальных сетак 10 кВ, будаўніцтва паветраных ліній 330 кВ. На парадку дня і пытанне паляпшэння вытворчых і бытавых умоў для персаналу. У Стоўбцах распачаты падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве вытворчай базы раённых электрычных сетак. Дарэчы, Стаўбцоўскі раён электрычных сетак – у ліку лепшых падраздзяленняў у складзе філіяла па многіх паказчыках. Ім паўсюдна ўкаранёна аўтаматызаванае кіраванне вулічным асвятленнем. На стаўбцоўскіх вуліцах устаноўлена 460 энергазберагальных святлодыёдных свяцільнікаў. Падлічана, што з іх дапамогай удаецца эканоміць электраэнергію ў два-тры разы. Работа ў гэтым напрамку вядзецца згодна з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 і сапраўды дае магчымасць энергетыкам дэманстраваць у сваёй рабоце беражлівасць і ашчаднасць, а таксама спалучэнне гэтых характарыстык з перадавымі тэхналогіямі. У 2018 годзе запланаваны значныя аб’ёмы работ па рэканструкцыі размеркавальных электрасетак у Новым Свержані, Баханах.

У Стаўбцоўскіх электрасетках вядзецца сістэмная работа з персаналам, і гэта дазволіла выключыць на прадпрыемстве факты вытворчага траўматызму. Абнаўляецца машынна-трактарны парк. На балансе філіяла знаходзіцца ў тым ліку і спецтэхніка, незаменная ў выпадку пазаштатных сітуацый. Да прыкладу, аўтавышка вышынёй да 30-ці метраў дазваляе працаваць на высакавольтных лініях электраперадачы, а ўсюдыход «Бобр» на гусенічным хаду здольны пераадолець бездарожжа, балота і іншыя перашкоды. Надзейна працуюць дзве аўтамашыны, укамплектаваныя кузавам са спальнымі месцамі і міні-кухняй. Такая тэхніка дапамагае аператыўна дабрацца да аддаленых энергааб’ектаў. Для бяспечнай і якаснай работы персаналу закупляюцца сучасныя сродкі індывідуальнай аховы. Нельга не сказаць, што работнікі прадпрыемства штомесяц карыстаюцца паслугамі басейна, прычым два наведванні ў месяц – за кошт прафсаюзнага камітэта.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па выніках вытворчага спаборніцтва філіял «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» традыцыйна ў лідарах сярод электрасеткавых філіялаў ДВА «Белэнерга». Як адзначае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика