Святкаванне беларускага народнага свята Камаедзіца адбылося ў смаргонскіх яслях-садзе №8. 21.by

Святкаванне беларускага народнага свята Камаедзіца адбылося ў смаргонскіх яслях-садзе №8

29.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Звычаі народа нашага - багацце,
Скарбніца, што засталася на шчасце.
І скарб гэты трэба ўсім захаваць,
Каб потым нашчадкам сваім перадаць.

Надзвычай весела і задорна прайшло святкаванне беларускага народнага свята Камаедзіца ў Яслі-садзе №8 г. Смаргоні. Прысвечана яно сустрэчы вясны, абуджэнню прыроды, нараджэнню новага лета, свята ўшанавання мядзведзя.Лічылася, што мядзведзь на другі дзень пасля Камаедзіцы прачынаецца. Як раз у гэты час мядзведзь прачынаўся ад спячкі, зусім як увесь свет і разам з ім чалавек, скідваў са сваіх плячэй зімовыя путы. Менавіта гэтай лясной істоце ў старажытныя часы надаваліся незвычайныя ўласцівасці, яму пакланяліся. Каб заручыцца спагадлівасцю мядзведзя, у лес яму насілі пачастункі - гарохавую кашу, якая часта зліпалася ў камы. Гэтыя камы, верагодна, і далі назву ўсяму святу - "камаедзіца" - "камы есці".

jWepMfLZE186BSDLskGfCMNpTompCQy2MZZwykr3KpP2jpbeYmzQ.jpg

Гэта свята на пэўны час было забыта, здраджана. Але паступова пра яго ўспомнілі і з радасцю зноў сталі адзначаць. Знаёміць дзяцей з традыцыйнай народнай абрадавасцю беларусаў стала добрай традыцыяй у яслях-садзе. І Камаедзіца вельмі зацікавіла музычнага кіраўніка Варанкову Алену Мікалаеўну, якая і стала натхняльнікам адраджэння святкавання Камаедзіцы.

Адзначалася гэта свята ў ранейшыя часы ў першы тыдзень пасля вясенняга  раўнадзенства. У некаторых крыніцах апісана, што гэта свята адзначалі 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. У нашым садку абуджаць мядзведзя ад зімовага сну ў святочна ўбранай музычнай зале сабраліся выхаванцы старэйшых груп 28 сакавіка.

jWepMfLZENXZnPmMbnCPx6f6XhijPgJTYrwQG53ifQfvZ1Df7PAm.jpg

Галоўным удзельнікам свята канечне стаў мядзведзь. Свавольны, вясёлы лясны жыхар танчыў разам з дзецьмі, спяваў жыццесцвярджальныя песні пра Смаргонскі край, пра Беларусь, пагуляў з імі ў беларускія народныя гульні “Гарлачык” ды “Дзіравы капялюш”. Выхаванцы пад музычнае суправаджэнне "пакачаліся" з боку на бок, каб мядзведзю лягчэй прачыналася, каб быў ён лагодны ды шкоды людзям не рабіў.

jWepMfLZFdorfMHhxoB6ZeXX4ivBt7dsdWNVcZ8ZNprGzm4d846p.jpg

Падчас правядзення свята дзеці адгадвалі загадкі, звязаныя з жыццядзейнасцю мядзведзя, назіралі за сваім “абуджаным” добрым лясным госцем, частавалі яго рознымі стравамі, прадстаўленымі на стале, упрыгожаным тканым абрусам.

Дзеці з вялікім захапленнем уключаюцца ў такія святы, і мы спадзяёмся, што адроджанае свята Камаедзіца моцна ўжывецца ў сэрцах нашых выхаванцаў.

jWepMfLZGQ5dLF8iZsueMQRkg6WP8mXedefMvqMiVhoKgAotpyeR.jpg

jWepMfLZK3TF7256u3PNgEPu2674ZUdy69Nh7dCT9PfKvXubWYKL.jpg

jWepMfLZuj2gPGd3GvU73bSkYZnHFSE8UGAEiHAcbz1YJmvFtASv.jpg

Вера БУЯКЕВІЧ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Фота Таццяна ЗАЙКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычаі народа нашага - багацце, Скарбніца, што засталася на шчасце. І скарб гэты трэба ўсім захаваць, Каб потым нашчадкам сваім перадаць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика