Там няма месца для гульняў. 21.by

Там няма месца для гульняў

29.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_5995_1
З наступленнем цяпла дзеці больш часу праводзяць на вуліцы, пры гэтым не заўсёды ў сваім двары. Здараецца, шукаюць цікавыя месцы там, дзе ім знаходзіцца ўвогуле нельга.

Камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама складзены спіс аб’ектаў раёна, якія ўяўляюць павышаную  небяспеку для жыцця і здароўя дзяцей. Пры выяўленні на іх непаўналетніх без суправаджэння дарослых тэлефануйце ў камісію па справах непаўналетніх па нумарах 5-21-85 ці 8-044-593-76-50, у сельскія саветы, пра водныя аб’екты каля горада – у выратавальную станцыю па нумары 8-029-177-31-23.

Пералік збудаванняў

Горад Петрыкаў: стадыён па вуліцы Камунальнай; царква па вуліцы Ленінскай; будынак паганажнага цэха, лесацэха, сушылкі, кацельні, швейнага цэха, канторы па вуліцы Камсамольскай, 9; будынак нявызначанага прызначэння па вуліцы Камунальнай; цэх першапачатковай апрацоўкі сыравіны, будынак прыёмна-прэсавага аддзялення, праходная галерэя па вуліцы Камунальнай, 79.

Вёска Галубіца: будынак недабудаванага магазіна па вуліцы Савецкай.

Аграгарадок Колкі: будынкі былых кацельні і каўбаснага цэха.

Вёска Сякерычы: будынкі былых клуба і лазні з хлявом.

Вёска Першая Слабодка: будынкі былых інтэрната і свінафермы КСУП “Капаткевічы”.

Вёска Трэмля: будынкі жылых дамоў па вуліцы Маладзёжнай.

Вёска Вялікія Сялюцічы: былы адміністрацыйны будынак, будынкі ФАПа і лазні па вуліцы Цэнтральнай.

Аграгарадок Грабаў: пустуючыя жылыя дамы па вуліцах Савецкай, Палявой, Мала-дзёжнай.

Пасёлак Капцэвічы: комплекс будынкаў былога гароднінасушыльнага завода.

Вёска Другая Слабодка: будынак лазні.

Вёска Бобрыкі: будынкі былых лазні і ФАПа.

Аграгарадок Камаровічы: будынак былой лазні з гаспадарчымі пабудовамі.

Аграгарадок Конкавічы: будынкі былых заправачнай станцыі і электраманцёрскага пункта.

Вёска Міхедавічы: нежылы двухпавярховы будынак па вуліцы Шурына.

Вёска Востраў: будынкі былога свінакомплекса.

Вёска Смятанічы: будынак былога кароўніка.

Аграгарадок Ляскавічы: былы аздараўленчы лагер “Палессе”.

Аграгарадок “Пціч”: будынак былой канторы па вуліцы Чапаева.

Вёска Хуснае: будынак былой школы.

Вёска Мышанка: былы адміністрацыйны будынак сельвыканкама з кацельняй і гаражом па вуліцы Міру.

Вёска Вялаўск: будынак былой лазні і адміністрацыйны будынак па вуліцы Школьнай.

Вёска Бяланавічы: будынак былой школы.

Вёска Мардзвін: будынак былога сельскага клуба.

Пералік водных аб’ектаў

Вадаёмы: у Петрыкаве па вуліцах Першамайскай, Луначарскага, Бумажкова, Францыска Скарыны, Лугавой, затока Бычок і Старычы, пляж № 1 і № 2; у гарадскім пасёлку Капаткевічы; у аграгарадках Бабунічы, Навасёлкі (2), Ляскавічы (2), Колкі, Камаровічы (2), Кашэвічы, Пціч (3), Чалюшчавічы (3), Курыцічы (4); вёсках Міхедавічы, Бярозаўка, Вялікія Сялюцічы, Рубча, Філіпавічы, Новыя Галоўчыцы, Заброддзе, Ванюжычы, Баклань, Піліпоны, Брынёў, Сякерычы, Капцэвічы (3), Фаставічы (2), Бобрыкі, Лучыцы (3), Макарычы (3), Новыя Кацуры (2), Муляраўка,  Коржаўка, Смятанічы.

Пажарныя вадаёмы: у аграгарадку Грабаве, вёсках Капцэвічы, Макарычы, Радкаве і Муляраўцы.

Кар’еры: у вёсцы Славінску (2), аграгарадку Конкавічы.

Возера Плісецкае і рака Трэмля ў вёсцы Церабаве.

Старое русла ракі Трэмлі ў вёсцы Мышанцы.

Водны канал у аграгарадку Конкавічы.

Рэзервуары ў аграгарадку Конкавічы (2).

Каналы ў вёсцы Трэмлі і аграгарадку Курыцічы.

Наталля ХОДЗЬКА,

намеснік старшыні камісіі па справах

непаўналетніх райвыканкама.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З наступленнем цяпла дзеці больш часу праводзяць на вуліцы, пры гэтым не заўсёды ў сваім двары. Здараецца, шукаюць цікавыя месцы там, дзе ім знаходзіцца ўвогуле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика