Оставайтесь с «Патрыётам»!. 21.by

Оставайтесь с «Патрыётам»!

29.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заканчваецца першы квартал года, і гэты час, як звычайна, гарачы для паштовых работнікаў, бо людзі спяшаюцца аформіць падпіску на свае любімыя перыядычныя выданні. Прыемна, што амаль для трох тысяч ушацкіх сямей такім з’яўляецца “Патрыёт”. У пятніцу мы накіраваліся ва ўчастак паштовай сувязі гарпасёлка, каб сустрэцца з нашымі падпісчыкамі, пацікавіцца іх думкамі наконт “раёнкі” і правесці невялікую сумесную акцыю з нагоды Сусветнага дня паштоўкі, які адзначаецца 25 сакавіка.

“Атрымліваць прыгожыя каляровыя картачкі з адрасаванымі вам добрымі словамі заўсёды прыемна. І хоць у цяперашні час вялікую канкурэнцыю звыклым паштоўкам ствараюць віншаванні віртуальныя, традыцыя гэта працягвае жыць. У радкі, падпісаныя сваёй рукой, адпраўшчык укладае часцінку душы, і нават праз гады святочная паштоўка будзе радаваць і саграваць сэрца, захавае почырк блізкага чалавека, калі яго ўжо не будзе побач. У многіх сем’ях паштоўкі захоўваюцца, як рэліквіі. У мяне дома таксама ёсць вялікая калекцыя, якую любім разглядаць разам з унукамі”, – разважае начальнік участка паштовай сувязі Ушачы Галіна Іванаўна Свідзінская.

Зрэшты, папоўнілі падобныя калекцыі ў гэты дзень і некаторыя нашы чытачы: тым з іх, хто аформіў падпіску на “Патрыёт” у час правядзення акцыі, мы прапанавалі выбраць у падарунак любую паштоўку. Напэўна, больш за іншых узрадаваўся такому сюрпрызу работнік участка Ільюшына УП ЖКГ Аляксандр Волкаў, бо якраз у пятніцу ў яго было свята: дзень нараджэння гадавалай дачушкі Дашы. І хоць у сям’і, якая выхоўвае чатырох дзетак, лішніх грошай няма, падпісацца на раённую газету Аляксандр і Інэса лічаць справай абавязковай. Не забывае аформіць падпіску на любімае выданне і работнік газавай службы Анатоль Ляхаў, які ў якасці прыза за вернасць “Патрыёту” выбраў прыгожую паштоўку для сваёй спадарожніцы жыцця. “А я заўсёды падпісваюся адразу на квартал, бо гэта больш зручна, не трэба лішні раз ісці на пошту”, – падзялілася меркаваннем работнік аптэкі Ала Андрыковіч. Прыемна было бачыць, што “Патрыёт” чытае і маладое пакаленне. “А як жа без “раёнкі”? – падарыла нам шчырую ўсмешку сакратар Арэхаўскай школы Алена Смаляк. У якасці ж прызу прадстаўніцы прыгожай паловы выбралі маляўнічыя велікодныя паштоўкі.

Вядома ж, наша газета заўсёды адкрыта для зносін з чытачамі: прыходзьце да нас са сваімі навінамі, тэлефануйце, дасылайце лісты і электронныя паведамленні, выказвайце свае думкі на сайце і нашых старонках у сацыяльных сетках. Мы ж у сваю чаргу плануем працягваць падобныя “выхады ў народ”, бо яны заўсёды цікавыя і карысныя для абодвух бакоў!

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заканчваецца першы квартал года, і гэты час, як звычайна, гарачы для паштовых работнікаў, бо людзі спяшаюцца аформіць падпіску на свае любімыя перыядычныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика