Почти 15 лет сбором молока у населения Ушаччины занимается индивидуальный предприниматель Сергей Поляков. 21.by

Почти 15 лет сбором молока у населения Ушаччины занимается индивидуальный предприниматель Сергей Поляков

Размер текста:
A
A
A

Штодня ў чатыры гадзіны раніцы, на самым золку, калі і сонца, бывае, яшчэ спіць, абуджаецца “Стаўр”. Такое быліннае імя дзесяць год таму прыватнаму прадпрыемству дала старэйшая дачка прадпрымальніка. А сёння яно на Ушаччыне асацыіруецца зусім не з наўгародскім баярынам, а з Сяргеем Пятровічам Паляковым, якога выдатна ведаюць у палове населеных пунктаў раёна. Той палове, дзе ён амаль пятнаццаць год займаецца зборам малака.

Ушацкім ён стаў толькі трыццаць год таму. Карэнны расіянін прыехаў разам з жонкай Вольгай Пятроўнай (Грак) пасля заканчэння Велікалуцкага сельскагаспадарчага інстытута на яе малую радзіму, хаця быў размеркаваны выкладчыкам у адзін з пскоўскіх тэхнікумаў. Не памятае, чаму так рашылі, аднак не шкадавалі ні тады, калі маладую пару цёпла сустрэлі ў “Ільюшынскім” добрымі пад’ёмнымі і домам, ні цяпер, бо адчувае сябе ў Жарах калі не баярынам, то гаспадаром, трывала стаячым на нагах. І ўжо не ўяўляе сябе служачым, які выконвае чужыя загады. “Калі нешта здарыцца з адным напрамкам дзейнасці, абавязкова прыдумаю нешта новае, галоўнае – не баяцца працаваць, тым больш што для развіцця сваёй справы на вёсцы заўсёды былі выгадныя ўмовы. Падаткі мы плацім па спрошчанай сістэме, раней па ўказе №6 прыгнаў грузавы аўтобус без “растаможкі”. А пасля прыняцця Дэкрэта №7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва” распачаць сваю справу наогул проста. Напрыклад, для адкрыцця магазіна ўведзены паведамляльны прынцып, самастойна абіраеш рэжым работы, зняты шэраг абмежаванняў па ўтрыманні памяшканняў, паменела праверак і забаронаў”.Почти 15 лет сбором молока у населения Ушаччины занимается индивидуальный предприниматель Сергей Поляков

Многія з зайздрасцю паглядаюць на “заможных” прадпрымальнікаў, аднак далёка не кожны пагадзіцца памяняцца з імі месцамі. Тым больш паўтарыць шлях двух раённых фірм па зборы малака.

– Дабрачыннасцю гэта не назавеш, зразумела, што нейкі прыбытак я маю, аднак лёгкім хлебам – таксама, – гаворыць С.П.Палякоў, дзённае кола “аб’езду” якога складае 250 кіламетраў. – Раней толькі ў сваіх Жарах збіраў 800 літраў, а маршрут  быў у дзесяць разоў меней. Зараз няшчасную тону – з паловы раёна, кароў трымаюць адзінкі, падумаць толькі, у Кублічах ужо ніхто не здае малако. Акрамя вёсак нашага раёна пачаў заязджаць у Полацкі. На жаль, кіламетраж усё павялічваецца, а здатчыкаў усё менш, цяпер толькі 35. І добра, калі б жылі яны ў некалькіх населеных пунктах, а то па адным, два чалавекі на вёску. Аднак людзі чакаюць, многія з гэтага жывуць, і едзем, не зважаючы на дрэнныя дарогі і аддаленасць. Санстанцыя аднойчы прэтэнзію прад’явіла, маўляў, машына старая, мой вадзіцель не разгубіўся – відэа паказаў, па якіх дарогах маршрут ляжыць, і якой яна можа быць. Здзівіліся і ўвайшлі ў становішча.

У яго працуе два вадзіцелі-прыёмшчыкі, зараз часова на адной з машын ездзіць сам, чым выклікае ціхую незадаволенасць у некаторых не зусім сумленных здатчыкаў. Ведаюць, што Пятровіч брак не спусціць і літасцівым не будзе. Умее дзе жартам, а дзе і строгасцю дабіцца адзінага: тавар павінен быць з халадзільніка, чыстым, не разведзеным. І сёння аптымістычна паведамляе, што вяртання з-за скіслага малака ўжо не бывае, складаней дабіцца чысціні па антыбіётыках. Зараз і сельгаспрадпрыемствам, дзе малако з закрытага малакаправода трапляе ў халадзільнік, няпроста здаць добрай якасцю, ну а ад такой колькасці розных прыватнікаў!!! І колькі нервовых клетак спальваецца літаральна кожны дзень, пакуль чакае прадпрымальнік прысуду на Лепельскім камбінаце.

– Дзесяць хвілін напружання, а калі ўбачыш лабаранта са слоікам, сэрца ў пяткі апускаецца, каб толькі не да тваёй машыны пайшоў: калі аналіз дрэнны, бяруць паўторны адбор. Былі вылітыя партыі малака і ў нас. Спаленае паліва, якое, дарэчы, ніхто не выдае, як некаторыя думаюць, дарэмная работа вадзіцеляў, сорамна перад сумленнымі людзьмі. У такіх выпадках, зразумела, губляюць усе, і вельмі складана вызначыць прычыну. Часта бывае, чалавек і не ведаў, што ад яго прыйшоў антыбіётык. Аднойчы каля тыдня высвятлялі, аказалася – са спецыялізаванымі кармамі, якія прызначаліся для хворых цялят.

Раней многа біліся і за чысціню, і за ваду, жартоўныя сітуацыі былі. На прыборы, што паказвае шчыльнасць, С.Палякоў для прастаты “прагляду” меткі спецыяльныя выставіў: сінюю і чырвоную. І патлумачыў, што калі на першай арэометр спыніўся, значыць добра, калі на чырвонай – “кранты”. Робіць аднойчы аналіз, прыбор завальваецца да чырвонай, здатчыца хмурнее, а праз секунду радасна крычыць: “Пятровіч, “кранты” ўверх папаўзлі!”

За такі час работы С.Палякоў выдатна ведае людзей і па імёнах, і па характарах, умее самастойна, без прыцягнення іншых інстанцый вырашыць канфліктныя сітуацыі. І хоць гаворыць, што не займаецца дабрачыннасцю, уся яго дзейнасць па зборы малака па сутнасці і ёсць сацыяльная паслуга насельніцтву раёна.  Гэта ахвотна пацвярджаюць Ганна Дзмітрыеўна і Валерый Васільевіч Лемешы з Рыбакоў. “Двух кароў трымаем спецыяльна для дадатковага прыбытку, я на льготнай пенсіі, муж яшчэ працаздольны, таму не лянуемся. У нашай невялікай вёсцы лішкі не прадасі, таму з нецярпеннем чакаем “Стаўр”, які прыязджае прама да дому. Вельмі ветлівыя, прыемныя людзі, разлік па дзесяцідзёнках”, – гаворыць гаспадыня, якая і зараз здае праз два дні 100-110 літраў малака і з’яўляецца прыкладам у С.П.Палякова па падыходзе да якасці прадукцыі.

І ўжо чыстай дабрачыннасцю займаецца “Стаўр” у комплексным прыёмным пункце аграгарадка Ільюшына. Пустуючае памяшканне яму перадалі пад магазін з той умовай, што будзе выконваць і функцыі прыёмнага пункта. Яго прадавец прымае ў насельніцтва заяўкі на выклік цырульніка, рэалізуе тавары Полацкага “Дома быту”. Канечне, звяртаюцца да яго і па транспарт, калі паўстае жалобная хвіліна ці іншая нагода. Вёска заўсёды выйграе, калі ёсць у яе свой прадпрымальнік.

Вольга КАРАЛЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штодня ў чатыры гадзіны раніцы, на самым золку, калі і сонца, бывае, яшчэ спіць, абуджаецца “Стаўр”. Такое быліннае імя дзесяць год таму прыватнаму прадпрыемству...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

13.08.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Новости Докшицы
Днепровская правда (Дуюровно)
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Газета Авангард
Новости Ветки
Лоевский край
Чырвоны Кастрычнiк
Петрыкаускiя навiны
Хойницкiя навiны
Чачэрскi веснiк
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Прамень
Маяк Преднепровья
Радзiма
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
14.08.2018
Mir24.TV Belarus
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Гарадоцкi веснiк
Патриот (Ушачи)
Газета Авангард
Новости Ветки
Лоевский край
Полымя
Лидская газета
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Прамень
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Асiповiцкi край
Новы дзень (Жлобин)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика