Карысныя канікулы: мерапрыемствы праводзяцца з улікам узроставых асаблівасцей і інтарэсаў дзяцей. 21.by

Карысныя канікулы: мерапрыемствы праводзяцца з улікам узроставых асаблівасцей і інтарэсаў дзяцей

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

0002

Для дзесяці 9-класнікаў Брагінскай сярэдняй школы вясновыя канікулы – час працоўнай занятасці. Менавіта з іх дапамогай бібліятэчны фонд атрымлівае другое жыццё. Таму ў руках вучняў – нажніцы, гумкі, клей і скотч: патрэбна на бягучым тыдні “падлячыць” 500 кніг. Гэта добрая магчымасць не толькі прынесці карысць школе, але і пранікнуцца пачуццём адказнасці за вынікі сваёй працы, стаць хоць на нейкі час фінансава незалежнымі ад бацькоў. Заробак у кожнага з падлеткаў за пяць дзён, па словах спецыялістаў службы занятасці, складзе як мінімум 60 рублёў.


0001

І гэта, безумоўна, не адзіны варыянт занятасці, што прапаноўваецца вучням у канікулярны перыяд. З 26 па 31 сакавіка на базе Брагінскай, Іялчанскай, Вуглоўскай сярэдніх школ і Чамярыскага дзіцячага сада – сярэдняй школы дзейнічаюць лагеры дзённага знаходжання, дзе створаны спрыяльныя ўмовы для ўмацавання здароўя і арганізацыі вольнага часу, праводзяцца мерапрыемствы з улікам узроставых асаблівасцей і інтарэсаў дзяцей. Тут зараз адпачываюць 110 хлопчыкаў і дзяўчынак. І яшчэ трыццаць – у лагеры пры дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. А большая частка вучняў Малажынскай і Мікуліцкай СШ, Асарэвіцкага дзіцячага сада – базавай школы зараз якраз знаходзіцца на аздараўленні ў ДРАЦ “Пціч” і “Жамчужына”, Малейкаўскай СШ – на адпачынку за мяжой.

Каб прыцягнуць увагу непаўналетніх да прававых ведаў і асноў бяспекі, засцерагчы іх ад неабдуманых учынкаў, у раёне рэалізуецца шэраг мерапрыемстваў у рамках прафілактычнай акцыі “Карысныя канікулы”. Для дзяцей арганізоўваюцца лекцыі, гутаркі, круглыя сталы, дні адкрытых дзвярэй, выступленні спецыялістаў. Не меншая ўвага надаецца прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафарыентацыі, развіццю творчых здольнасцей, пашырэнню кругагляду юных асоб. Шчырую зацікаўленасць, дарэчы, у многіх выклікалі раённыя конкурсы “Лідар года”, “Отчего и почему”, “Аркад”. А ў дні культуры вучні Чамярыскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, Іялчанскай і Вуглоўскай СШ нават наведалі творчыя і кніжныя выставы ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, сталі гледачамі спектакля, што адбыўся ў абласным драмтэатры.


У сераду вучні малодшых класаў Брагінскай СШ прынялі ўдзел у экалагічнай гульні, якая была арганізавана ў дзіцячым аддзяленні цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Вучні малодшых класаў Брагінскай СШ прынялі ўдзел у экалагічнай гульні, якая была арганізавана ў дзіцячым аддзяленні цэнтральнай раённай бібліятэкі.


0004

0006

0005
Не спыняецца таксама дзейнасць гурткоў, спартыўных секцый, клубаў па інтарэсах. Пад пільным кантролем знаходзяцца пытанні, звязаныя з рэалізацыяй спіртнога: напоі з градусам не павінны трапляць у рукі непаўналетніх. А бацькам нагадваюць аб адказнасці, якую яны нясуць за сваіх дзяцей у выпадку іх позніх прагулак без суправаджэння дарослых, здзяйснення іншых супрацьпраўных учынкаў.

У зоне асаблівай увагі застаюцца юныя асобы, якія стаяць на розных відах уліку ці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Каб самы бесклапотны час для дзяцей, калі не патрэбна ісці на ўрокі і рыхтаваць дамашнія заданні, прайшоў без бед і непрыемнасцей, да прафілактычнай работы, накіраванай на папярэджанне негатыўных з’яў, фарміраванне ў падрастаючага пакалення культуры бяспекі жыццядзейнасці, далучаны самыя розныя службы. У цесным узаемадзеянні працуюць прадстаўнікі камісіі па справах непаўналетніх, пракуратуры і суда, міліцыі, аддзела па надзвычайных сітуацыях, работнікі культуры, аховы здароўя, адукацыі і спорту, сацыяльнай абароны, іншых структур.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для дзесяці 9-класнікаў Брагінскай сярэдняй школы вясновыя канікулы – час працоўнай занятасці. Менавіта з іх дапамогай бібліятэчны фонд атрымлівае другое жыццё....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика