З юбілеем, маэстра!. 21.by

З юбілеем, маэстра!

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я іду ў Цэнтр сацыяльнага забеспячэння на рэпетыцыю хору, які быў створаны па ініцыятыве загадчыка аддзялення для людзей пажылога ўзросту Сяргея Есіса. Наш хор – гэта гурток па інтарэсах клуба «Гады – не бяда», які працуе ў цэнтры. Ён аб’ядноўвае аматараў спеваў і ўжо вядомы ў раёне як хор «Родны кут». Кіруе хорам цяпер знакаміты на Стаўбцоўшчыне паэт, кампазітар, музыкант – Яўген Вікенцьевіч Карпуць.

Яго вершы я з задавальненнем чытаю ў нашай раённай газеце, а нядаўна набыла зборнік. І мяне ўразіла разнастайнасць тэматыкі. З якой цеплынёй паэт расказвае аб сваёй малой радзіме – вёсцы Лабачы, што на Гродзеншчыне. Так, у вершы «Родная вёска» цёпла апявае ён землякоў. «Ляцяць гады, той час далёкі заўжды дыханнем зберагу. Дзядзькі, дзяды, што з нашай вёскі, пра вас забыцца не магу». Ёсць у зборніку вершы аб ветэранах вайны, аб школе, дзе ён працаваў, лірычныя вершы, напісаныя ў маладосці.

Калісьці я чытала аб спалучэнні слоў «залатое сячэнне», якое прымяняецца ў навуцы, мастацтве, а яшчэ ў матэматыцы, як ірацыянальныя адносіны. І была прыемна здзіўлена, калі знайшла ў зборніку верш на рускай мове «Золотое сечение». Вось як ён заканчваецца: «Чтоб не постигли мы ненастья, надо мирно жить всему народу. В золотом сечении наше счастье, братство и свобода». У вершы «Мудрасць» паэт разважае аб аснове мудрасці, яе вечным уплыве на думкі, погляды і свядомасць, і як заключэнне: «Мудрость – это оправдание, бесконечное терпение, все умения и познание. Мудрость – это просветление!».

І як вянец яго творчасці – верш «Мая малітва». «Дарог да Бога я не траціў, хоць ярым вернікам не стаў. Сваё духоўнае багацце заўсёды людзям аддаваў».

Я спяшаюся на рэпетыцыю хору. Сёння мы будзем спяваць песню Яўгена Карпуця «Кліча родны кут». «Са шляхоў далёкіх кліча родны кут. Не чужыя, а свае заўжды мы тут, дзе бары і Нёмна плёсы, дзе бурштынавыя росы, дзе крынічная Альбуць…» Прыгожа! І як агранка крышталю, так і музыка, напісаная ім, – мяккая, пераліўчатая. Дзякуй Вам за гэтую і іншыя прыгожыя песні! З вялікай цеплынёй калектыў хору віншуе Вас, Яўген Вікенцьевіч, з юбілеем! Моцнага Вам здароўя, маэстра, і новых песень!

Лілія ХАМКО, г. Стоўбцы

Калектыў рэдакцыі газеты «Прамень» далучаецца да віншаванняў у адрас нашага няштатнага аўтара і даўняга сябра. Шчыра жадаем Яўгену Карпуцю здароўя, творчых поспехаў!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я іду ў Цэнтр сацыяльнага забеспячэння на рэпетыцыю хору, які быў створаны па ініцыятыве загадчыка аддзялення для людзей пажылога ўзросту Сяргея Есіса. Наш хор –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика