На вясновых канікулах. 21.by

На вясновых канікулах

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас вясновых канікулаў у нашым раёне з 26 па 31 сакавіка на базе школ, гімназіі будзе арганізавана работа сямі аздараўленчых лагераў дзённага прабывання, у якіх аздаровяцца 275 дзяцей.

Датацыйныя сродкі на ўтрыманне дзяцей у лагерах складаюць 4 рублі 20 капеек на адно дзіця ў дзень. Аздараўленне прадугледжае трохразовае харчаванне ў школьных сталовых. Мінскім абласным упраўленнм Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні на гэтыя мэты выдзелена 6930 рублёў.

Прадугледжана першачарговае аздараўленне дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, вучняў, якія стаяць на розных відах уліку.

Дзейнасць лагераў накіравана на арганізацыю эфектыўнага адпачынку вучняў, занятку іх вольнага часу карыснымі справамі, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця. Ва ўсіх лагерах будуць праведзены розныя фізкультурна-масавыя і аздараўленчыя мерапрыемствы, спартыўна-забаўляльныя гульні.

Раіса ЛАЗАР, вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Стаўбцоўскім раёне

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас вясновых канікулаў у нашым раёне з 26 па 31 сакавіка на базе школ, гімназіі будзе арганізавана работа сямі аздараўленчых лагераў дзённага прабывання, у якіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика