Асаблівасці развіцця не перашкода ў асваенні прафесіі. 21.by

Асаблівасці развіцця не перашкода ў асваенні прафесіі

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На базе Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна адбыўся пашыраны педагагічны савет па актуальнай на сённяшні дзень тэме “Удасканаленне прафесійнай арыентацыі навучэнцаў з інтэлектуальнымі парушэннямі, у тым ліку дзяцей-інвалідаў”. У ім прынялі ўдзел педагогі ўстаноў адукацыі Жабінкаўшчыны.
Адміністрацыя цэнтра вядзе бесперапынную работу па адсочванні колькасці выпускнікоў і іх своечасовым самавызначэнні ў выбары прафесіі, далейшым працаўладкаванні. За апошнія тры гады ў нашым раёне было выпушчана 12 навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Усе яны паступілі ў прафесійна-тэхнічныя кале-джы Брэсцкай вобласці.
Праблема выбару прафесіі ў школьнікаў з інтэлектуальнай недастатковасцю ўзнікае ў сілу асобасных асаблівасцяў. Выпускнікам вельмі складана зарыентавацца ва ўмовах сучаснага рынка працы, таму і паўстала пытанне пра актуальнасць гэтай праблемы. Трэба сказаць, што бесперапынная праца ў дадзеным накірунку сёння вядзецца ў кожнай установе адукацыі Жабінкаўскага раёна.
Удзельнікі педагагічнага савета з цікавасцю ўзаемадзейнічалі паміж сабой і прымалі актыўны ўдзел у прапанаваных відах дзейнасці. Педагог-псіхолаг СШ № 1 Аксана Зіміна распавяла пра найбольш эфектыўны і сучасны інструментарый псіхолага-педагагічнага суправаджэння навучэнцаў з АПФР. З прэзентацыяй “Аб развіцці сістэмы прафесійных кампетэнцый дзяцей з АПФР” выступіла настаўнік-дэфектолаг Якаўчыцкай сярэдняй школы Святлана Салей. Прэзентацыя выклікала непадробны інтарэс, і педагогі актыўна ўключыліся ў абмеркаванне дадзенай тэмы.
Сваімі напрацоўкамі па ўдасканаленні прафарыентацыйнай дзейнасці падзялілася таксама настаўнік-дэфектолаг Ленінскай СШ Ніна Максімовіч.
Немалаважным аспектам у працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця застаецца патранат юнакоў і дзяўчат, якія завяршылі навучанне па праграме спецыяльнай адукацыі. Вопытам працы ў дадзеным накірунку падзялілася настаўнік спецыяльнага класа ЦКРНіР Надзея Жых.
Пры падвядзенні вынікаў педсавета адміністрацыя Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі ўнесла прапанову актывізаваць работу ў дадзеным накірунку з прыцягненнем большай колькасці спецыялістаў, бацькоў, а таксама арганізаваць сустрэчы і прадоўжыць супрацоўніцтва з прадстаўнікамі прафесійна-тэхнічных каледжаў Брэсцкай вобласці на базе Жабінкаўскага раёна.
Алена ГУБІЮК,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ЦКРНіР.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна адбыўся пашыраны педагагічны савет па актуальнай на сённяшні дзень тэме...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика