Жарты з токам небяспечныя. 21.by

Жарты з токам небяспечныя

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па-ранейшаму адбываюцца няшчасныя выпадкі ў энергасістэме Беларусі, звязаныя з пашкоджаннем жыхароў электрычным токам. Іх прычыны – не толькі крадзеж каляровых металаў, але і абыякавыя адносіны людзей да ўласнай бяспекі.
Так, напрыклад, 23 лістапада мінулага года ў вёсцы Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці трапіў пад напружанне навучэнец 11 класа. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла юнака ў Ляхавіцкую ЦРБ з апёкамі кісцей рук 4-й ступені. Мяркуецца, што пацярпелы падняўся на шафу трансфарматарнай падстанцыі, дакрануўся да нерухомых кантактаў ЛР-10 кВ, у выніку чаго трапіў пад напружанне.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, неабходна расказаць сваім родным, блізкім, дзецям, якую сур’ёзную небяспеку ўтойвае электрычны ток. Памятайце, што электрычныя сеткі адносяцца да крыніц павышанай небяспекі. Захоўвайце правілы электрабяспекі: не набліжайцеся да абарваных, ляжачых на зямлі, на плоце ці іншых пабудовах правадоў ліній электраперадачы на адлегласць менш як 8 метраў; не залазьце на апоры і не рабіце накідаў на лініі электраперадачы, не гуляйце пад імі; не заходзьце за агароджу трансфарматарных падстанцый, у іх памяшканні і на будаўнічыя пляцоўкі, дзе могуць прымяняцца часовыя электраправодкі; не рамантуйце самастойна электраправодку, няспраўныя электрапрыборы – звяртайцеся да спецыялістаў; не парушайце парадак уключэння прыбора ў электрасетку, згодна з ім шнур спачатку падключаецца да прыбора, а затым да сеткі; не выкарыстоўвайце аголеныя канцы правадоў замест штэпсельнай вілкі; у дамах, дзе электраправодка выканана закрытым спосабам пад тынкоўкай, нельга ў адвольных месцах сцяны ўбіваць цвікі, а таксама прабіваць адтуліны і барозны. Не праводзьце земляныя работы і раскопкі ў ахоўных зонах ліній электраперадачы без узгаднення з электрасеткамі, каб пазбегнуць пашкоджання кабеляў і траўматызму людзей. Калі вы знайшлі абарваны провад, адчыненую дзверцу трансфарматарнай падстанцыі, аголеныя канцы кабеля, бачныя з зямлі, хуценька паведаміце пра гэта дыспетчару Жабінкаўскага раёна электрасетак па тэлефонах: 2-11-14, 2-11-44.
Памятайце! Дотык да аголеных ці абарваных правадоў уяўляе сабой смяротную небяспеку. У выпадку паражэння чалавека электрычным токам выклікайце брыгаду хуткай дапамогі, бо дарагая кожная секунда.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па-ранейшаму адбываюцца няшчасныя выпадкі ў энергасістэме Беларусі, звязаныя з пашкоджаннем жыхароў электрычным токам. Іх прычыны – не толькі крадзеж каляровых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика