Рэгулярна збіваў… маці сужыцелькі.... 21.by

Рэгулярна збіваў… маці сужыцелькі...

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3861.jpg
34-хгадовы К., жыхар вёскі Турная, палявод ААТ “Святая Воля”, сістэматычна наносіў пабоі маці сваёй сужыцелькі. Яны пражываюць утрох у адным доме: К., так бы мовіць, расперазаўся яшчэ год назад – зафіксаваны тры факты нанясення пабояў у 2017-м годзе. Апошні эпізод датуецца лютым 2018-га года; у той дзень, паводле пратакола, К. (ён быў нецвярозы) нанёс маці сужыцелькі ўдар у вобласці грудзей, два ўдары па галаве, пасля чаго схапіў яе за валасы і адзін раз ударыў аб дзверы і двойчы – аб печ, а калі жанчына ўпала, то нанёс чатыры ўдары нагой.

Ва ўсіх выпадках няшчасная жанчына атрымлівала цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі пашкоджанняў, што не пацягнулі кароткатэрміновага расстройства здароўя ці страты працаздольнасці. Так, не можа не насцярожваць, што К. збіваў жанчыну “на рэгулярнай аснове”. І яшчэ добра, што праваахоўныя органы ўзялі на аловак гэтую сям’ю, узбудзілі крымінальную справу. Цярпець і чакаць, што такі чалавек “адумаецца” – неразумна. Бо так можна і калецтва атрымаць. Калі падобнае назіраецца ў вашай сям’і ці ў сем’ях родных, знаёмых, важна паведаміць аб гэтым ў праваахоўныя органы.
Аляксандр ЖУРКО, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.    
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Ва ўсіх выпадках няшчасная жанчына атрымлівала цялесныя пашкоджанні
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика