Каля Оршы мужчына параніў міліцыянера і ўцёк у лес, яго шукалі ўнутраныя войскі. 21.by

Каля Оршы мужчына параніў міліцыянера і ўцёк у лес, яго шукалі ўнутраныя войскі

30.03.2018 13:16 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A
Каля Оршы мужчына параніў міліцыянера і ўцёк у лес, яго шукалі ўнутраныя войскі
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

У Аршанскім раёне мужчына напаў на міліцыянераў, пасля чаго ўцёк у лес. Здарэнне адбылося 29 сакавіка ў вёсцы Хімінічы. Туды прыехалі з горада Барань участковы міліцыянер і ўпаўнаважаны групы крымінальнага вышуку. Яны правяралі інфармацыю пра датычнасць мясцовага жыхара (1970 года нараджэння) да ўзгарання лецішча ў вёсцы Пагосцік.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава, праваахоўнікі знайшлі мужчыну на ўскраіне вёскі. Аднак размовы не атрымалася: “мужчына стаў весці сябе агрэсіўна і дастаў нож”. Яго паспрабавалі затрымаць, але вясковец здолеў адбіцца — аднаму міліцыянеру (участковаму) ён распыліў у твар слёзацечны газ, іншаму нанёс некалькі ўдараў нажом і ўцёк. 

Інфармацыя пра здарэнне, відавочна, вельмі хутка трапіла ў Мінск. У Аршанскім раёне і ў бліжэйшых раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей быў уведзены спецыяльны план па затрыманні ўцекача. Праваахоўнікі дапускалі, што ён можа перайсці ў Расію. Па трывозе паднялі ўвесь асабісты склад аршанскай міліцыі, віцебскага АМАП. Да аперацыі падключылі вайскоўцаў унутраных войскаў. Праз чатыры гадзіны мужчыну заблакавалі каля чыгуначнага пераезду вёскі Дзятлава. Там яго і затрымалі. Пры сабе ў вяскоўца былі два нажы. Цяпер зламыснік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Крымінальную справу распачалі па артыкулах “Замах на забойства” і “Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў”. Што да параненага міліцыянера, то ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Аршанскім раёне мужчына напаў на міліцыянераў, пасля чаго ўцёк у лес. Здарэнне адбылося 29 сакавіка ў вёсцы Хімінічы. Туды прыехалі з...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика