Веснавыя палявыя работы – у аптымальныя тэрміны. 21.by

Веснавыя палявыя работы – у аптымальныя тэрміны

31.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пачатку работы пасяджэння раённага выканаўчага камітэта старшыня райвыканкама Ю. М. Горлаў прадставіў новых кіраўнікоў. Старшынёй раённага Савета дэпутатаў выбраны С. Я. Шэсцель, І. В. Краўчук – старшыня Вішнявецкага сельвыканкама, А. М. Карнічэнка – Мікалаеўшчынскага сельвыканкама, П. З. Карніцкі – Рубяжэвіцкага сельвыканкама.

Асноўнае пытанне разгляду – гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення веснавых палявых работ 2018 года. З дакладам выступіў Д. С. Колясень, першы намеснік старшыні райвыканкама, з судакладам – І. Г. Кунцэвіч, галоўны ўрач ДУ «Стаўбцоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Адзначана станоўчая работа ААТ «Вішнявецкі-агра», «Агранёманскі», «Вялікі Двор», «Жацерава». У дбайных гаспадароў надзейна і своечасова падрыхтаваны тэхніка, пасяўны матэрыял, уносяцца ўгнаенні. Аднак нямала і недахопаў, асабліва ў ААТ «Радзіма Дзяржынскага», «Шашкі», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

Вельмі важна забяспечыць прадукцыйную работу ўдзельнікаў пасяўной кампаніі, сацыяльна-бытавое забеспячэнне працаўнікоў. Звярталася ўвага на пытанні медыцынскага агляду механізатараў, арганізацыі харчавання, бяспечных умоў працы.

Сёлетняя запозненая вясна патрабуе канцэнтрацыі намаганняў, каб правесці ўсе работы ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, з высокай якасцю. Таму прааналізавана наяўнасць і гатоўнасць механізатараў па ўсіх гаспадарках з улікам таго, што работа на энерганасычаных трактарах павінна будзе весціся ў дзве змены.

Зладжаная і бяспечная работа ўдзельнікаў веснавых палявых работ – важны клопат прафсаюзаў. Рэйдавыя мерапрыемствы і маніторынгі праводзяць РАУС, РАНС. Усё робіцца для таго, каб правесці сяўбу на высокім узроўні, у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

Ф. ФЯДОТАЎ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку работы пасяджэння раённага выканаўчага камітэта старшыня райвыканкама Ю. М. Горлаў прадставіў новых кіраўнікоў. Старшынёй раённага Савета дэпутатаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика