Новабудоўля сацыяльнай накіраванасці. 21.by

Новабудоўля сацыяльнай накіраванасці

13.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета ў Браславе па вул. Кастрычніка з’явіцца чарговы дом долевага будаўніцтва агульнай плошчай каля 3 000 м2 . У ім запраектавана 30 аднапакаёвых і 30 двухпакаёвых кватэр.

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Дзіяна Шаркель паведаміла, што паколькі большасць кватэр будзе ўзводзіцца ў адпаведнасці з палажэннямі Указа Прэзідэнта № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў», то калектыў забудоўшчыкаў фарміруецца з ліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, згодна з датай пастаноўкі іх на ўлік. Пры гэтым першачарговае права ўключэння ў спісы забудоўшчыкаў маюць шматдзетныя сем’і і грамадзяне са статусам дзяцей-сірот.

Дадзенай катэгорыі грамадзян аддзел архітэктуры і будаўніцтва накіраваў 137 інфармацыйных пісем наконт іх права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе субсідыі на аплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам для будаўніцтва жылля.

Па стане на 5 красавіка ад ільготнай катэгорыі асоб, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, паступіла 21 заява на будаўніцтва аднапакаёвай кватэры і 30 — двухпакаёвай. Адну кватэру ў новым доме плануе пабудаваць для патрэб сваіх работнікаў ДПУ НП «Браслаўскія азёры». Такім чынам, узводзімы сёлета шматкватэрны дом мае выразную сацыяльную накіраванасць.

Акрамя таго, па словах Дзіяны Шаркель, цяпер распрацоўваецца архітэктурна-планіровачная канцэпцыя на ўзвядзенне ў раёне вуліцы Кастрычніка 80-кватэрнага дома долевага будаўніцтва. На працягу года плануецца распрацаваць на яго праектна-каштарысную дакументацыю. Здаць чарговую шматпавярхоўку ў эксплуатацыю намечана ў наступным годзе.

■ Казімір ПЯТУШКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў Браславе па вул. Кастрычніка з’явіцца чарговы дом долевага будаўніцтва агульнай плошчай каля 3 000 м2 . У ім запраектавана 30 аднапакаёвых і 30 двухпакаёвых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика