“Пашырэнне ўдзелу грамадзянскага грамадства ў прыняцці рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі”. 21.by

“Пашырэнне ўдзелу грамадзянскага грамадства ў прыняцці рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі”

Размер текста:
A
A
A

Гэты праект рэалізоўваецца Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза, тэхнічнай падтрымцы Дацкага Чырвонага Крыжа і цесным супрацоўніцтве з мясцовымі органамі ўлады. Адна з міні-ініцыятыў яго — “Дары любоў — захоўвай дабро!”. Ёй якраз і кіраваліся валанцёры раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і аддзяленння дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, калі прымалі рашэнне аб далучэнні да акцыі “Велікодны калейдаскоп”. Зрабілі ўласнымі рукамі сувеніры і падарылі іх жыхарам Мядзела, якія перанеслі інсульт. Павіншавалі са святам Уваскрэсення Хрыстова — Святой Пасхай, пажадалі аптымізму, веры і надзеі на выздараўленне. А самае галоўнае — хоць на нейкае імгненне напоўнілі іх сэрцы радасцю і святлом, якія выпраменьвае адно з  галоўных хрысціянскіх святаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты праект рэалізоўваецца Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза, тэхнічнай падтрымцы Дацкага Чырвонага Крыжа і...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика