Карысны дыялог. 21.by

Карысны дыялог

Размер текста:
A
A
A
>

Карысны дыялог

На мінулым тыдні кіраўніцтва раёна сустрэлася з жыхарамі Лынтуп, каб абмеркаваць пытанне змены статусу гэтага гарадскога пасёлка на сельскі населены пункт.  Папярэдне многія лынтупчане выказаліся не супраць прапанаванай раённай уладай ініцыятывы. Яна ўзнікла ў сувязі з тым, што, па-першае, колькасць насельніцтва ў Лынтупах ужо не адпавядае патрабаванням Закона «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Рэспублікі Беларусь». А па-другое, мясцовыя жыхары разам са зменай статусу атрымалі б шэраг пераваг. Расказаць пра іх падрабязней прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, яго намеснік Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, а таксама кіраўнікі ўсіх асноўных раённых службаў і ведамстваў.

Кожны з іх па сваім напрамку канкрэтызаваў магчымыя новаўвядзенні. У прыватнасці, ад змены статусу ў плане фінансавання выйгралі б установы сацыяльнай сферы. Так, на 20% большую зарплату, чым у гора­дзе, маглі б атрымліваць сельскія педагогі, медыкі, работнікі культуры. Акрамя таго, на сяле забяспечваюцца бясплатным харчаваннем усе школьнікі (ад 1 да 11 класаў), у адрозненне ад гарадскога населенага пункта, дзе такая магчымасць прадастаўляецца толькі навучэнцам малодшых класаў. З 2019 года сістэма адукацыі ў краіне пераводзіцца на падушавое фінансаванне. Калі б Лынтупская школа стала сельскай, то на яе раз­віццё з бюджэту дадаткова ўдалося б прыцягнуць больш за 200 тысяч рублёў. 

Пэўнай катэгорыі мясцовых жыхароў (па падліках інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Пастаўскім раёне гэта каля 300 чалавек) змена статусу Лынтуп дазволіла б скарыстацца льготамі па плаце падаткаў на нерухомасць. Ёсць таксама ў вяскоўцаў перавагі і пры атрыманні субсідый на будаўніцтва жылля. Да прыкладу, у гора­дзе субсідзіруецца 20 метраў квадратных на 1 чалавека, які мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У сельскай мясцовасці — 30 метраў, да таго ж 20% ад каштарыснага кошту крэдытуецца будаўніцтва гаспадарчых пабудоў.


Карысны дыялог

Старшыня раённага выканаўчага камітэта СЯРГЕЙ ЧЭПІК:
Гэту сустрэчу лічу надзвычай карыснай. Яна дапамагла выявіць шэраг надзённых для людзей праблем. Зразумела, стварэнне працоўных месцаў у пасёлку — задача не аднаго дня, хаця над яе вырашэннем мы актыўна працуем. Аднак ёсць і тыя пытанні, што не патрабуюць ні вялікіх матэрыяльных затрат, ні шмат часу. Вось менавіта іх у бліжэйшы час нам і трэба будзе вырашыць. А такія сустрэчы з насельніцтвам неабходна правесці ва ўсіх буйных населеных пунктах раёна. 


Сёння Лынтупы перажываюць не лепшыя часы. У сувязі з закрыццём спіртзавода і банкруцтвам мясцовага сельгас­прадпрыемства самая вострая праблема для мясцовых жыхароў — працаўладкаванне. Тыя, хто прыйшоў на сустрэчу з кіраўніцтвам раёна, эмацыянальна расказвалі пра гэту і іншыя на­дзённыя праблемы. А што да пытання змены статусу Лынтуп, то ў асноўным яны выказалі пажаданне ўсё пакінуць як ёсць, хвалюючыся, што разам з гэтым жыццё ў пасёлку пагоршыцца.

Асабіста я так і не зразумела, чаму некаторыя мясцовыя жыхары не прымаюць да ўвагі магчымыя перавагі такіх перамен. Складана назваць важкімі аргументы асобных выступоўцаў, маўляў, «асабіста мяне яны не датычацца». А як жа іншыя?..

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> На мінулым тыдні кіраўніцтва раёна сустрэлася з жыхарамі Лынтуп, каб абмеркаваць пытанне змены статусу гэтага гарадскога пасёлка на сельскі населены пункт. ...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

21.05.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Варяг-пресс
Зара (Бешенковичи)
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Лепельский край
Міёрскія навіны
Новости Полоцка
Поставский край
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Новости Ветки
Народны голас
Лоевский край
Mlife
Петрыкаускiя навiны
Хойницкiя навiны
Чачэрскi веснiк
Новости Волковыска
Вороновская газета
Газета Праца
Полымя
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Инфа-Курьер
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Прамень
Раёны весник
Маяк Преднепровья
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
22.05.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Варяг-пресс
Двинская правда (Верхнедвинск)
Новости Полоцка
Поставский край
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Новости Ветки
Народны голас
Лоевский край
Чырвоны Кастрычнiк
Петрыкаускiя навiны
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Лидская газета
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Инфа-Курьер
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Прамень
Раёны весник
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика