Зноў вызначылася гімназія!. 21.by

Зноў вызначылася гімназія!

13.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вядома, вучні гімназіі-інтэрната г. Мядзела пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў прымаюць актыўны ўдзел у розных конкурсах і праектах. Прычым не толькі на раённым, абласным, рэспубліканскім узроўнях, але і на міжнародным. І, дарэчы, паказваюць там даволі высокія вынікі. Гэта пацвярджае і ўзнагарода, якую літаральна днямі атрымалі ў сталіцы прадстаўнікі ўстановы.
Справа ў тым, што гімназія-інтэрнат г. Мядзела разам з многімі іншымі ўстановамі адукацыі рэспублікі на працягу кастрычніка-лістапада мінулага года ўдзельнічала ў культурна-адукацыйным праекце “Этот век из вдохновенья, этот век из серебра”. Ён быў прысвечаны паэтам “Сярэбранага стагоддзя” — юбілярам 2017 года.
— Старт названаму праекту дало праведзенае ў пачатку кастрычніка на базе нашай установы метадычнае аб’яднанне школьных бібліятэкараў, — паведаміла бібліятэкар Людміла Несцяровіч. — Шмат незабыўных эмоцый пакінула ў гімназістаў выстава “Душа, открытая страданью”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Марыны Цвятаевай. Запомнілася многім таксама выстава жаночай паэзіі “Царицы муз”. Увогуле ўсе мерапрыемствы, якія праводзіліся падчас адзначанага перыяду, былі накіраваны на папулярызацыю рускай мовы, якая нароўні з беларускай з’яўляецца ў нашай краіне дзяржаўнай.
Дык вось, дэлегацыя гімназіі ў складзе сямі вучняў з 9-га, 11-га класаў і бібліятэкара Людмілы Несцяровіч пабывала ў Мінску ў Доме Масквы, дзе падводзіліся вынікі названага вышэй праекта. Вярнуліся дадому мядзяльчане з Падзякай ад Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспублі-
цы Беларусь і Расійскага цэнтра культуры і навукі ў Мінску. Атрымалі яе за актыўную дзейнасць па развіцці расійска-беларускіх гуманітарных сувязей і ўклад у папулярызацыю рускай мовы. Разам з Падзякай быў уручаны ўстанове сертыфікат на вучэбную і метадычную літаратуру для кабінета рускай мовы і літаратуры.
— На падвядзенні вынікаў прысутнічалі ў сталіцы самыя актыўныя ўдзельнікі праекта, — расказала Людміла Уладзіміраўна. — Былі дэлегацыі з Гродзеншчыны, Магілёўшчыны, іншых абласцей. Ад сталічнай вобласці запрашаліся 14 устаноў адукацыі, якія прадстаўлялі далёка не ўсе раёны Міншчыны. Удвайне было прыемна, што сярод адзначаных — і гімназія-інтэрнат г. Мядзела. Не забыць цудоўную канцэртную праграму, у якую плаўна перайшла цырымонія ўзнагароджання. І цяпер яшчэ ў вушах гучаць пачутыя там словы з рамансаў, пераважна па творах Марыны Цвятаевай, у выкананні вядомых беларускіх спевакоў. Задаволеныя вярталіся ў зваротную дарогу. Дзяліліся ўражаннямі аб мерапрыемстве, будавалі планы. Вядома, шчыра радаваліся, што нас заўважылі, высока ацанілі працу.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, вучні гімназіі-інтэрната г. Мядзела пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў прымаюць актыўны ўдзел у розных конкурсах і праектах. Прычым не толькі на раённым,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика