«Рэкі без фасфатаў», або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк!. 21.by

«Рэкі без фасфатаў», або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк!

13.04.2018 — Разное | Клiч Радзiмы  
Размер текста:
A
A
A

«Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк!“Усе мы пасажыры аднаго карабля па імені Зямля, і перасесці з яго няма куды”, — сказаў у свой час Антуан дэ Сэнт-Экзюперы. Магчыма, ён меў на ўвазе, што чалавек — гэта частка прыроды і, разбураючы навакольнае асяроддзе, мы разбураем сваю будучыню, будучыню сваіх нашчадкаў. Каб прыцягнуць увагу мясцовага насельніцтва нашага краю да вырашэння найбольш актуальных экалагічных праблем, вялікі аб’ём работы праводзіцца ў школах нашага раёна. Так, з пачатку 2018 года ўвагу настаўнікаў біялогіі і юных эколагаў з Шаркаўшчынскай СШ № 2, Германавіцкай і Лужкаўскай СШ, прыцягнула экалагічная водная эстафета “Рэкі без фасфатаў”, ініцыятарам правядзення якой стаў Цэнтр экалагічных рашэнняў пры падтрымцы Кааліцыі Чыстая Балтыка.

У межах дадзенай эстафеты на працягу трох месяцаў настаўнікі з усёй Беларусі праводзяць адукацыйную кампанію аб шкодзе фасфатаў, а мэта такога мерапрыемства — далучыць вучнёўскую моладзь і мясцовых жыхароў да праблемы забруджвання вадаёмаў.

— Вада рэк і азёр Беларусі можа ўплываць на здароўе людзей, — паведаміла падчас размовы з карэспандэнтам настаўніца біялогіі Шаркаўшчынскай СШ № 2 Аксана Паўлаўна Пачэпка. — Гэту інфармацыю ў творчай і цікавай  форме мы і паспрабавалі данесці да мясцовага насельніцтва. Правялі сярод шаркаўчан апытанне па спецыяльна распрацаванай анкеце, праінфармавалі насельніцтва аб шкодным уздзеянні мыйных сродкаў на арганізм чалавека і навакольнае асяроддзе, правялі шэраг даследванняў, праверылі і вызначалі якасць вады ў нашых вадаёмах. А яшчэ члены клуба «Зялёны патруль» наведалі гандлёвыя кропкі нашага гарадскога пасёлка, якія прапануюць пакупнікам розную бытавую хімію. Прааналізаваўшы тавары розных марак на наяўнасць фасфатаў, дзеці прыйшлі да высновы, што ў нашых магазінах ёсць прадукцыя без фасфатаў — бяспечная і якасная.

ДАВЕДКА: Пасля мыцця бялізны фасфаты, якія ўваходзяць у склад мыйных сродкаў, з бруднай вадой непасрэдна трапляюць у глебу, а ўжо адтуль — у рэкі і азёры. Колькасць трыпаліфасфата назапашваецца, і ён пачынае дзейнічаць як удабрэнне. Многія ведаюць пра такое удабрэнне як суперфасфат. А цяпер уявіце, што сотні тысяч жыхароў гарадоў карыстаюцца парашкамі з фасфатамі. Праз каналізацыйную сістэму фасфаты трапляюць у раку або возера. У выніку водарасці, што атрымалі ўдабрэнні, разрастаюцца. Далей адбываецца бурнае цвіценне вады, масавае разрастанне планктону і іншых мікраарганізмаў. У выніку гінуць жывёлы (рыбы, ракі і іншыя  жывыя істоты), бо для іх не засталося кілароду ў вадзе. Яго выкарысталі расліны. Акрамя гэтага, мы пачалі атручваць фасфатамі асяроддзе, у якім жывём — мы ж і атрымліваем назад праз ежу і ваду тое, што самі атруцілі.

ВЫНІК: нельга забруджваць вадаёмы: выкарыстанне пральных парашкоў з фасфатамі небяспечна, бо атручваецца навакольнае асяроддзе, знішчаюцца водныя жывёлы, а затым па харчовым ланцужку — астатнія жывёлы і птушкі.

Да такой высновы пасля праведзенай даследчай работы на тэрыторыі нашага раёна прыйшлі і юныя эколагі школ нашага раёна, удзельнікі воднай эстафеты «Рэкі без фасфатаў».

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

«Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк! «Рэкі без фасфатаў»,  або Дзеці і дарослыя — за чысціню рэк!

Оставить комментарий

 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

23.05.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Варяг-пресс
Двинская правда (Верхнедвинск)
Новости Докшицы
Міёрскія навіны
Новости Полоцка
Поставский край
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Газета Авангард
Новости Ветки
Народны голас
Лоевский край
Чырвоны Кастрычнiк
Петрыкаускiя навiны
Хойницкiя навiны
Чачэрскi веснiк
Новости Волковыска
Вороновская газета
Газета Праца
Ивьевский край
Полымя
Лидская газета
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Инфа-Курьер
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Прамень
Раёны весник
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
24.05.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Пинский Вестник
Варяг-пресс
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Новости Полоцка
Клiч Радзiмы
Герой працы
Новости Ветки
Народны голас
Чырвоны Кастрычнiк
Хойницкiя навiны
Чачэрскi веснiк
Новости Волковыска
Вороновская газета
Газета Праца
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Инфа-Курьер
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Прамень
Раёны весник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика