Четверо молодечненских выпускников получили право стать студентами. 21.by

Четверо молодечненских выпускников получили право стать студентами

13.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Всего же школьники Молодечненского района привезли с областных олимпиад по разным предметам  восемь дипломов.

Четверо молодечненских выпускников получили право стать студентами
"Маладзечанская газета"

Цэнтралізаванае тэсціраванне адбудзецца ў чэрвені, аднак трое адзінаццацікласнікаў з нашага горада ўжо сёння могуць лічыць сябе студэнтамі ВНУ. Яны сталі пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, дыпломы гарантуюць ім залічэнне ў профільную вышэйшую навучальную ўстанову.

Адзінаццацікласніца Ганна Скрыпко з гімназіі №10 стала абсалютнай пераможцай па нямецкай мове і атрымала дыплом І ступені.

Дыплом ІІІ ступені па названым прадмеце і ў Яўгенія Ломаша з гэтай жа ўстановы адукацыі.

Дыплом ІІ ступені стаў заслужанай узнагародай за веды па хіміі для сёлетняй выпускніцы гімназіі №7 Анастасіі Смаленскай.

А адзінаццацікласніца гімназіі-каледжа мастацтваў Лізавета Карпіновіч узнагароджана дыпломам ІІІ ступені па астраноміі.

Як паведаміла Аксана Агірчук, галоўны спецыяліст сектара дашкольнай, агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, усяго 25 юных разумнікаў і разумніц з Маладзечна адстойвалі гонар не толькі свайго раёна, але і Мінскай вобласці. Васьмёра з іх атрымалі дыпломы: два – першай ступені, тры – другой і тры – трэцяй.

Усе пераможцы – навучэнцы гімназій. Па тры дыпломы заваявалі прадстаўнікі гімназіі №7 і гімназіі-каледжа мастацтваў, два – у гімназіі №10. Найбольш выніковымі вучэбнымі прадметамі для нашага раёна сталі хімія (тры дыпломы), руская мова і літаратура, нямецкая мова (па два дыпломы) і астраномія (адзін дыплом).
Акрамя Ганны Скрыпко дыплом першай ступені па рускай мове і літаратуры заваявала Ксенія Шымановіч з гімназіі-каледжа мастацтваў. Можна з гордасцю сказаць, што сярод дзесяцікласнікаў рэспублікі яна мацнейшая па гэтым прадмеце.  

Нельга не адзначыць педагогаў, выхаванцы якіх сталі пераможцамі заключнага тура алімпіяды. Безумоўна, без іх ведаў і вопыту, захаплення сваім прадметам, правільнай матывацыі і ўмення разгледзець і развіць задаткі вучні не дасягнулі б такіх бліскучых вынікаў. Усімі гэтымі якасцямі валодаюць настаўнікі нямецкай мовы гімназіі №10 Барыс Вайцяхоўскі, Надзея Кандратовіч, Святлана Ганчарык, настаўнікі хіміі гімназіі №7 Наталля Пашчук і Марына Кавалёва, настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі-каледжа мастацтваў Жанна Гадлеўская, а таксама Вольга Усюкевіч, якая ў гэтай жа ўстанове выкладае астраномію.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Всего же школьники Молодечненского района привезли с областных олимпиад по разным предметам  восемь дипломов. Цэнтралізаванае тэсціраванне адбудзецца ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика