Навасвержанская “венецыя”
14.04.2018
—
Разное
|
На гэтым тыдні на Стаўбцоўшчыну прыйшла другая хваля веснавой паводкі. У Новым Свержані ізноў падтапіла вуліцу Стаўбцоўскую. Для людзей – нязручнасці, але сітуацыя не з’яўляецца крытычнай і не выходзіць з-пад кантролю. У зоне падтаплення, згодна з данымі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, знаходзяцца 45 падворкаў у Новым Свержані і 17 – у Стоўбцах. Акружаныя вадой, яны нагадваюць «венецыю». Узровень вады ў рацэ Нёман рос на працягу трох сутак і дасягнуў свайго піку – 229 см. Паводле некаторых прагнозаў, неўзабаве гэтая адзнака будзе рухацца ў адваротным кірунку. Пры ўзнікненні праблем з вялікай вадой неабходна тэлефанаваць у службу выратавання па тэлефонах 101 або 112. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні на Стаўбцоўшчыну прыйшла другая хваля веснавой паводкі. У Новым Свержані ізноў падтапіла вуліцу Стаўбцоўскую. Для людзей – нязручнасці, але...
|
|