19-24 градусы цяпла будзе ў панядзелак у Беларусі. 21.by

19-24 градусы цяпла будзе ў панядзелак у Беларусі

15.04.2018 14:23 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі ў панядзелак, 16 красавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў другой палове дня месцамі ў паўночна-заходніх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Зранку ў некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-заходні, уначы слабы, удзень умераны.

Слупок тэрмометра ўначы пакажа +6...+12 градусаў, удзень — ад 19 да 24 вышэй за нуль. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым захадзе — да 25-27 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі ў панядзелак, 16 красавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика