В Кореличском лесничестве березовый сок реализуют по 17 копеек за литр. 21.by

В Кореличском лесничестве березовый сок реализуют по 17 копеек за литр

16.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нарыхтоўка бярозавага соку ў Карэліцкім раёне ў самым разгары. Калі надвор’е не паблытае планы, падсочка прадоўжыцца да 25 красавіка, адзначаюць спецыялісты Карэліцкага лясніцтва.

 — Вясна ў гэтым годзе запазнілася, — гаворыць ляснічы Карэліцкага лясніцтва Ілья Юр’евіч Еўтух, — з бярозавікам не ўсё гладка. Яго збор пачалі толькі ў пачатку красавіка, чакалі, пакуль ноччу стане цяплей. У мінулым годзе падсочку пачалі яшчэ ў сакавіку.

Разам з Ільёй Юр’евічам ідзём у лес непадалёк ад вёскі Вышкава Лукскага сельскага Савета. Тут на плошчы 6 гектараў падсочаны 222 бярозы, якія падыходзяць для збору соку. Гэтыя дрэвы маюць 60-гадовы ўзрост і адразу пасля заканчэння падсочкі пойдуць пад пілу.



— За сезон ад адной бярозкі можна атрымаць ад 20 да 140 літраў соку. Усё залежыць ад дыяметра дрэва і памеру кроны, — тлумачыць ляснічы. — У кожным дрэве робіцца надрэз, устаўляецца жолаб, па якому сок сцякае ў пакеты. Каб пакет напоўніўся поўнасцю, неабходна ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак: чым цяплей на двары, тым хутчэй бяжыць сок. Напоўненыя пакеты здымаюць з дрэў і нясуць да машыны з бочкай. Машына спыняецца каля спецыяльнага вагончыка, размешчанага непадалёк ад магазіна вёскі Вышкава. Любы жадаючы можа прыехаць і купіць бярозавіка столькі, колькі душы заўгодна. Салодкі напітак каштуе ўсяго 17 капеек за літр. На здабычу бярозавага напітку можна адправіцца і самастойна. Для гэтага неабходна звярнуцца ў лясніцтва і выпісаць спецыяльны білет. Спецыялісты растлумачаць, як правільна сабраць сок, каб не нашкодзіць дрэву. Дарэчы, білет выпісваецца бясплатна.

— Людзі бяруць у сярэднім па 80 літраў за раз, — расказвае Ілья Юр’евіч, — нават з Мінска да нас прыязджаюць закупляцца. Знаёмы мінчанін расказваў, у сталіцы літр соку з дастаўкай на дом каштуе 50 капеек за літр. Пачынаючы з 7 красавіка, з гэтага ўчастка мы атрымалі і прадалі насельніцтву 1 тону 820 літраў бярозавіка.



Якраз падчас размовы да нас пад’язджае грузавік са шчэбенем.

— Зараз будзем дарогу падсыпаць, каб да бярозавага гаю было ездзіць зручней. Вільгаці ў глебе яшчэ шмат, а мы якраз пачынаем нарыхтоўку бярозавіка для Навагрудскага вінзавода. Плануем прыкладна да 25 красавіка прадаваць бярозавік насельніцтву і прадпрыемствам, — Ілья Юр’евіч спяшаецца завяршыць гутарку: яму трэба вырашаць задачу добраўпарадкавання дарогі.

 

Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарыхтоўка бярозавага соку ў Карэліцкім раёне ў самым разгары. Калі надвор’е не паблытае планы, падсочка прадоўжыцца да 25 красавіка, адзначаюць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика