17 красавіка – Радаўніца, дзень памінання спачылых. 21.by

17 красавіка – Радаўніца, дзень памінання спачылых

17.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>   Бясконцымі хвалямі віруе плынь жыцця. Здаецца, няма прыпынку між былым і наступным. Зыходзяць старыя, нараджаюцца дзеці… Усе, только кожны ў свой час, увой­дзем у прастору светлай памяці. Аднак мудрая светабудова не пустэльня. У ёй ёсць імёны, сведчанні падзей і ўчынкаў. Бо мы запрошаны да міласцівага Бога Усеўладнага і Творцы, чый Сын адкрыў простую ісціну: будзьце як дзеці, каб трапіць у Царства Нябеснае, людзьмі з чыстай душой. Да Яго прыходзім з адкрытым сэрцам, без страху.

   Як вучаць Начаткі Праваслаўя, фізічная смерць верніка не перапынае ягонай сувязі с Царквой. У «Новым Запавеце» дадзена сведчанне апостала і евангеліста Лукі: «Бог не ёсць Бог памерлых, але жывых; бо ў Яго ўсе жывыя». Таму перад намі не замагільная цемра, а месца, дзе маюць прытулак продкі. У рэшце рэшт скончыцца і наш зямны шлях, натомленае цела прыме новае жытло. Сапраўды, самай вялікай паніхідай з’яўляецца наша ўласнае жыццё.

   На дзявяты дзень Царква памінае нябожчыка ў знак дзевяці ангельскіх чыноў, слуг Нябеснага цара, якія хадайнічаюць аб памілаванні спачылага. У такі адлік ад Вялікадня, у аўторак Фомінага тыдню, адзначаецца Радаўніца, каб падзяліць радасць Пасхі з роднымі і блізкімі, памерлымі з надзеяй на ўваскрэшанне і вечны супакой. Наведаем пагосты, каб па­хрысціянскі, паважліва ўшанаваць памяць, адчуць адзіны з імі Святы дух. Гэта спалучэнне выяўляецца найперш у шчырай малітве за тых, хто атрымаў боскую ласку, уз’яднаўшыся з вечнасцю. Звычайна прыходзім усёй сям’ёй: вось мы, нашчадкі жывыя, стаім пад спадвечнымі нябёсамі. Гэта покліч вядзе нас пакланіцца долу. Мабыць, каб ведаць, што сцяжына і да тваёй магілы не збуцвее. Усе паяднаны ў сусвеце — тыя, хто жыў, хто ёсць, кто прыйдзе нам услед. Год ад года, век ад веку, да апошніх дзён.
   
   Ігнат ЗАХАРАЎ
   Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Бясконцымі хвалямі віруе плынь жыцця. Здаецца, няма прыпынку між былым і наступным. Зыходзяць старыя, нараджаюцца дзеці… Усе, только кожны ў свой час, увой­дзем у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика