У межах праекта “Развіццё патэнцыялу сельскай тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна” на тэрыторыі Лужкаўскай СШ усталявалі новыя альтанку і масток. 21.by

У межах праекта “Развіццё патэнцыялу сельскай тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна” на тэрыторыі Лужкаўскай СШ усталявалі новыя альтанку і масток

20.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2603У гэтым накірунку не першы год працуе і міжнароднае экалагічнае грамадскае аб’яднанне “Прырода і мы”, якое ўзначальвае Алег Клетавіч Лысёнак з г. Глыбокае. Нагодай сустрэцца з гэтым чалавекам стала ўсталяванне на тэрыторыі Лужкаўскай сярэдняй школы мастка над штучным вадаёмам і альтанкі ў межах праекта “Развіццё патэнцыялу сельскай тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна”, ініцыяванага дадзеным грамадскім аб’яднаннем.

— Пачаўся наш праект з ініцыятывы “Развіццё патэнцыялу сельскай тэрыторыі Докшыцкага раёна”, — тлумачыць Алег Клетавіч. — Тады мы ахапілі ўсе 11 сельсаветаў раёна, дасканала вывучылі прыродныя асаблівасці населеных пунктаў, гістарычныя мясціны. У выніку распрацавалі турыстычны маршрут па тэрыторыі Докшыцкага, Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў. Паўсюдна пры школах з’явіліся экалагічныя пасты і атрады, у склад якіх увайшлі найбольш актыўныя вучні і жыхары населеных пунктаў. Аб’ём работы мы выконваем вялікі. Рэалізоўваць задумкі ўдаецца дзякуючы мясцовым уладам, настаўнікам і вучням школ. Пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, які выдзяляе нам пэўную суму грошай на рэалізацыю экапраектаў, мы займаемся добраўпарадкаваннем рэк, штучных вадаёмаў, паркаў, гістарычных мясцін, узводзім масткі, альтанкі, садзім экзатычныя дрэвы і кустарнікі.

Благаславенне на сваю працу я і мае памочнікі атрымалі ад пробашча касцёла аграгарадка Удзела. Нашым апекуном у працы з’яўляецца святы Францыск — заступнік бедных, абяздоленых людзей, абаронца жывой прыроды. Ікона святога Францыска заўсёды знаходзіцца з намі і дапамагае ў працы.

Цяпер я хачу рэалізаваць сваю чарговую задумку і заняцца распрацоўкай турыстычнага маршруту, які на сваім шляху аб’яднае школы з экалагічнымі пастамі ў аграгарадках Пліса і Мнюта Глыбоцкага раёна і аграгарадкоў Лужкі і Германавічы Шаркаўшчынскага раёна. Таму Лужкаўская СШ стала першай навучальнай установай у вашым раёне, дзе дзякуючы замежнаму фінансаванню ў межах праекта, мы ўсталявалі масток і альтанку для правядзення ўрокаў па экалагічным выхаванні.

На адкрыццё альтанкі і мастка дырэктар школы Ларыса Віктараўна Гараніна запрасіла пробашча лужкаўскага касцёла святога Міхаіла Арханёла ксяндза Міхаіла. У словах малітвы святар заклікаў вучняў беражліва адносіцца да прыроды роднага краю, да сваёй малой радзімы, захоўваць яе непаўторнае хараство.

У сваю чаргу Ларыса Віктараўна Гараніна выказала словы падзякі Алегу Клетавічу Лысёнку, ксяндзу Міхаілу і запэўніла, што гэтае месца будзе выкарыстоўвацца ў мэтах паглыбленага вывучэння флоры і фауны нашай мясцовасці.

— Наперадзе ў нас яшчэ многа ідэй, якія мы паступова будзем увасабляць у жыццё менавіта ў Шаркаўшчынскім раёне, — сказаў на развітанне Алег Клетавіч Лысёнак.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2573 IMG_2579 IMG_2580 IMG_2581 IMG_2585 IMG_2588 IMG_2590 IMG_2596 IMG_2597 IMG_2618 IMG_2623

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика