Крэатыў, які прымушае думаць. 21.by

Крэатыў, які прымушае думаць

21.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ці ёсць у Ляхавічах тэатр? Яшчэ нейкі час назад адказ быў бы адмоўны, сёння ж   упэўненае «так».

Тэатральная студыя гарадскога Дома культуры некалькі разоў ужо знаёміла землякоў са сваёй творчасцю –  і кожны раз водгукі былі найлепшыя. А за спектакль «Антось Лата» калектыў на абласным фестывалі аматарскага тэатральнага мастацтва «Тэатральнае Палессе-2017» быў узнагароджаны дыпломам I ступені і яшчэ некалькімі ў розных намінацыях.
Акрылены поспехам рэжысёр Арцём Бадак вырашыў пайсці далей і паспрабаваць эпаціраваць публіку. Чым? Фантасмагорыяй паводле п’есы ўкраінскага аўтара. У інтэрпрэтацыі нашых тэатралаў спектакль прадстаў пад назвай «Mea culpa», ці «Мая віна».
На сцэне ўвагу гледачоў утрымлівае трыа ў складзе  Міхаіла Стрыжова, Аліны Гатоўчыц і Арцёма Бадака.
Светлавыя і гукавыя ракурсы  (у афарбоўцы спектакля яны – важныя ролевыя ўзмацняльнікі. За іх гучанне-уздзеянне ў адказе гукааператар Дамір Шай-хідзінаў і аператар Уладзімір Коктыш). Эмацыянальная ігра самадзейных артыстаў, арыгінальныя рэжысёрскія знаходкі і адкрыты фінал спектакля без гатовага адказу на адвечнае пытанне: «Як быць чалавекам з вялікай літары?» не пакідаюць раўнадушным нікога. Філасофская тэма ненавязлівая – наадварот, інтрыгуе-кружыць, вядзе да роздуму і асабістых высноў.
– Што робіць чалавека чалавекам, што рухае яго ўчынкамі? Ці заўсёды разумеем, што не-дзе памыліліся, зрабілі не так? Упэўнены, кожны хоць аднойчы пачынае задумвацца над гэтым. Уся анатомія пачуццяў, унутраная барацьба ўвасоблены ў спектаклі «Mea culpa», – расказвае пра пастановачную задуму рэжысёр тэатральнай студыі.
На прэм’еру спектакля, якая адбылася ў мінулы чацвер у ГДК, прыйшлі ляхавічане рознага ўзросту – ад старшакласнікаў да вельмі сталых землякоў. Яркімі ўражаннямі і гарачымі водзывамі гледачоў тэатральнаму калектыву пастаўлена высокая, так бы мовіць, народная адзнака і нераўнадушна ацэнена майстэрства.
Застаецца дадаць, што дзеля таго, каб спектакль удаўся, стараўся ўвесь калектыў ГДК.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крэатыў, які прымушае думаць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика