Прафесіянальны арыенцір. 21.by

Прафесіянальны арыенцір

24.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Асаблівасці прафесіі журналіста вывучалі вучні 10 класа сярэдняй школы № 3 г. Кобрына, завітаўшы ў рэдакцыю газеты “Кобрынскі веснік” 27 сакавіка.  Візіт ва ўстанову, якая забяспечвае якасным інфармацыйным прадуктам  кобрынскі рэгіён, прайшоў для дзяцей пазнавальна і цікава.

Журналісцкая прафесія, здавалася б, пры яе публічнасці не мае ніякіх сакрэтаў, аднак гэта толькі  на першы погляд.  У гэтым і ўпэўніліся старшакласнікі разам са сваім класным кіраўніком Аленай Шырынай, калі на ўласныя вочы ўбачылі, як ствараецца газета. Разабрацца вучням у складаным працэсе па выпуску выдання дапамаглі  нешматлікія члены калектыву рэдакцыі.

Прыемна, што сярод экскурсантаў былі тыя, якія ведаюць “Кобрынскі веснік” не па чутках. У многіх сем’ях любоў да  “раёнкі” перадаецца з пакалення ў пакаленне, і, як высветлілася, усе новаўвядзенні газеты, у тым ліку новыя праекты, не застаюцца па-за ўвагай  пастаянных чытачоў.

Прэзентавала газету, акцэнтаваўшы ўвагу школьнікаў на тэматычнай старонцы “Арыенцір”,  прысвечанай моладзі, адказны сакратар рэдакцыі Людміла Дубіна. Вучні задавалі шмат пытанняў прафарыентацыйнага характару, што не дзіўна – знаходзячыся  на парозе дарослага жыцця, яны актыўна вывучаюць свет прафесій. Як атрымаць прафесію журналіста і якія патрабаванні  прад’яўляе грамадства да майстроў пяра, расказала карэспандэнт газеты, малады спецыяліст, Ксенія Пальто.  Мабільнасць журналістаў яна прадэманстравала на ўласным прыкладзе, пазнаёміўшы школьнікаў з інтэрнэт-парталам газеты, адміністратарам якога з’яўляецца разам са сваім калегам Дзмітрыем Алізарам.

Пазнаёміўшыся з шматлікімі дасягненнямі калектыву рэдакцыі, які зараз ажыццяўляе сваю дзейнасць пад чуйным кіраўніцтвам галоўнага рэдактара Рамана Мельніка, дзеці пераканаліся, што ў журналісцкім асяроддзі няма выпадковых людзей і да выбару  прафесіі патрэбна ставіцца з высокай адказнасцю.

Людміла ЯРМАЛЮК.

НА ЗДЫМКУ Ксеніі Пальто: пасля экскурсіі ўсе разам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафесіянальны арыенцір
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика