Сапраўдны салют узнагарод!. 21.by

Сапраўдны салют узнагарод!

24.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


21 сакавіка ў горадзе над Бугам пад эгідай Брэсцкага абласнога УМНС адбылася цырымонія ўзнагароджання прызёраў і пераможцаў  XX абласнога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей” сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных школ і пазашкольных устаноў Брэсцкай вобласці.  Па традыцыі адкрыў  мерапрыемства начальнік  Брэсцкага абласнога УМНС, палкоўнік унутранай службы Канстанцін Шаршуновіч, які паведаміў, што сёлета ў конкурсе ў розных намінацыях прынялі ўдзел больш за 800 чалавек, што з’яўляецца своеасаблівым рэкордам. Канстанцін Яўгеньевіч шчыра падзякаваў юнакам і дзяўчатам, іх настаўнікам і бацькам за актыўную грамадзянскую пазіцыю ў важнай агульнай справе – прапагандзе бяспечных паводзінаў у грамадстве. Менавіта яны, як паказвае жыццё, дазваляюць пазбегнуць трагедый.

У час урачыстай цырымоніі лепшыя з лепшых атрымалі  дыпломы і памятныя прызы. Адметна, што ў гэтым ганаровым спісе былі і кабрынчане. Першыя месцы ў намінацыях “Малюнак”   і “Апавяданне” занялі выхаванцы ДУА “Кобрынскі РЦДТ” Марыя Лук’яновіч і Ганна Прылуцкая з гімназіі г. Кобрына. Другое месца ў намінацыі “Плакат” удастоена Злата Валасюк (РЦДТ). Таксама былі падведзены вынікі творчага конкурсу Брэсцкага УМНС на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў забеспячэння  бяспекі жыццядзейнасці. Першага месца ў намінацыі “Аўтар” удастоена карэспандэнт газеты “Кобрын-інформ” Маргарыта Саўчук. Другое месца  — у галоўнага рэдактара раённай газеты “Кобрынскі веснік” Рамана Мельніка.

На здымку: кабрынчане з заслужанымі ўзнагародамі.

Фота з архіва Рамана Мельніка.  

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдны салют узнагарод!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика