Стыхія прайшлася па Сенненшчыне. 21.by

Стыхія прайшлася па Сенненшчыне

25.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулыя выхадныя дні парывы ветру ў некаторых рэгіёнах краіны дасягалі 27 м/с. З-за непагадзі пацярпелі некалькі населеных пунктаў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. 

 Па дадзеных Сенненскага РЭС, моцны вецер, які бушаваў  і на тэрыторыі нашага раёна, справакаваў падзенне дрэў, што прывяло да частковых адключэнняў электразабеспячэння ў некаторых населеных пунктах. Наступствы ліквідавалі пяць рамонтных і дзве аператыўна-выязныя брыгады. Работы па ўзнаўленні электразабеспячэння вяліся нават ноччу.

 У выніку стыхіі пашкоджаны шыферныя дахі некалькіх будынкаў у райцэнтры, пацярпелых няма, паведамілі ў РАНС.

Узмацненні ветру прагназуюцца і ў апошняй дэкадзе красавіка. Яна, згодна з прагнозам сіноптыкаў, чакаецца блізкай па тэмпературных паказчыках да нормы – +9,2оС.

 Сёння на большай частцы Віцебскай вобласці чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Днём заходні вецер хуткасцю 5-10 м/с у асобных раёнах будзе ўзмацняцца да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу чакаецца +4-+9 оС, днём – ад 10 да 15 градусаў цяпла.

 26 красавіка кароткачасовыя дажджы захаваюцца, месцамі будзе назірацца навальніца. Заходні вецер раніцай і днём зноў будзе ўзмацняцца ў асобных раёнах да 15-18 м/с. Тэмпературны слупок будзе пакрысе рухацца ўверх: ноччу ён узнімецца да 5-10, днём – да 12-17 оС са знакам плюс.

 27 красавіка кароткачасовыя дажджы ноччу будуць ісці месцамі, днём – на большай частцы вобласці. Днём у асобных раёнах магчыма навальніца, тэмпература паветра — +4-+9 оС ноччу, днём — +5-+10 оС.

 28 красавіка невялікія кароткачасовыя дажджы магчымы ў асобных раёнах, ноччу і раніцай месцамі з’явіцца слабы туман, тэмпература паветра ноччу — ад +1 да +6 градусаў, днём – +12-+17 оС.

29 красавіка кароткачасовыя дажджы месцамі захаваюцца, днём магчыма навальніца. Тэмпература паветра ноччу складзе

+2-+7 оС, днём слупок тэрмометра ўзнімецца да +15-+20 оС.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулыя выхадныя дні парывы ветру ў некаторых рэгіёнах краіны дасягалі 27 м/с. З-за непагадзі пацярпелі некалькі населеных пунктаў Мінскай, Магілёўскай і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика