У Амелькаўшчыне помнік аднавілі. 21.by

У Амелькаўшчыне помнік аднавілі

07.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На тэрыторыі выселенай вёскі Амелькаўшчына аднавілі скульптуру безыменнага воіна.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў навакольных лясах вёскі Амелькаўшчына размяшчаўся партызанскі атрад імя А.В. Суворава. У студзені 1943 года ён вёў баі супраць карнікаў. У чэрвені 1943 года фашысцкія акупанты спалілі 135 двароў і забілі 54 мірных жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 252 жыхары Амелькаўшчанскага сельскага Савета.
У памяць аб загінуўшых ў цэнтры вёскі ў 1970 годзе быў усталяваны помнік – скульптура воіна.
Сёлета ў красавіку у рамках Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2015—2020 гады і плана па ўтрыманню зон адчужэння і адсялення па Гомельскай вобласці на 2018 год Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення МНС Рэспублікі Беларусь на выдзеленыя з рэспубліканскага бюджэту сродкі арганізавала бягучы рамонт помніка.
Усе работы выкананы сіламі калектыву раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны якасна і ў запланаваны тэрмін ухілілі пашкоджанні на мемарыяле: аднавілі тынкоўку, пафарбавалі помнік і прывялі ў парадак клумбы.

Я. КРАЎЧАНКА, галоўны спецыяліст Адміністрацыі зон адсялення і адчужэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі выселенай вёскі Амелькаўшчына аднавілі скульптуру безыменнага воіна. У час Вялікай Айчыннай вайны ў навакольных лясах вёскі Амелькаўшчына...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика