В Миорском районе в июне пройдут соревнования сандружын. 21.by

В Миорском районе в июне пройдут соревнования сандружын

07.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 22 чэрвеня ў раёне пройдуць абласныя спаборніцтвы санітарных дружын. Падрыхтоўку да мерапрыемства абмеркавалі ў райвыканкаме ў мінулую пятніцу.

23 каманды паспаборнічаюць на базе былой Даўгінаўскай школы. Напярэдадні ўсе падрыхтоўчыя работы трэба закончыць. Іх аб’ём немалы, таму давядзецца пастарацца.


Асноўныя абавязкі ўскладзены на жыллёва-камунальную гаспадарку. Належыць абкасіць тэрыторыю, высечы кусты, устанавіць біятуалеты і кантэйнер для смецця. Абнавіць і пафарбаваць лаўкі, пабяліць бардзюры. Неабходна абгарадзіць тэрыторыю школы і месцы правядзення этапаў сігнальнай стужкай.


Адзел адукацыі, спорту і турызму забяспечыць мэбляй і інвентаром.
Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі прадаставіць матэрыялы і ёмістасці для адбору проб вады.
На спаборніцтвах будзе працаваць выязны гандаль і палявая кухня. Медыцынскую дапамогу пры неабходнасці акажа брыгада раённай бальніцы.

Фота для ілюстрацыі.
Алена ВАРОНІНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 22 чэрвеня ў раёне пройдуць абласныя спаборніцтвы санітарных дружын. Падрыхтоўку да мерапрыемства абмеркавалі ў райвыканкаме ў мінулую пятніцу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика