“Цягнік памяці-2018”. 21.by

“Цягнік памяці-2018”

07.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Цягнік памяці-2018”

27 красавіка ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта  “Кветкі Вялікай Перамогі” стартаваў трохдзённы маладзёжны марафон “Цягнік памяці”, прысвечаны 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 100-годдзю ўтварэння ВЛКСМ.  Ініцыяваў акцыю абласны камітэт ГА БРСМ. Больш за 300 чалавек – актывістаў грамадскіх арганізацый Віцебшчыны адправіліся з Віцебска ў Брэст. Удзельнікамі марафону сталі і 13 шумілінскіх актывістаў БРСМ, “Белай Русі”, Фонду міру і прафсаюзнай арганізацыі УП ЖКГ.
Пачаўся марафон “Дыялогам пакаленняў”, у якім бралі ўдзел кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў Віцебшчыны.  “Старэйшае пакаленне расказвала пра камсамольскую маладосць, пра мерапрыемствы, у якіх бралі ўдзел, – дзеліцца ўражаннямі в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вольга Рылова. – Многімі выступоўцамі падкрэслівалася тое, што неабходна, каб кожны сябар БРСМ ганарыўся сваёй прыналежнасцю да самай масавай маладзёжнай арганізацыі Беларусі”.
Пасля мітынгу ля помніка загінуўшым камсамольцам-падпольшчыкам у Чыгуначным раёне г. Віцебска “Цягнік памяці” адправіўся ў дарогу. Першы прыпынак – Орша, маладыя людзі ўсклалі кветкі да помніка Канстанціна Заслонава.
Насычанай  выдалася экскурсійная праграма ў Брэсце. Найперш удзельнікі наведалі Брэсцкую крэпасць, адчулі дух таго часу, дакрануліся да гераічных старонак подзвігу савецкіх салдат у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Ветэраны камсамольскага руху ўручылі членскія білеты новым сябрам БРСМ. Шмат пазнавальнага з гісторыі Беларусі даведаліся ў музеі “Бярэсце”, дзе прадстаўлены горад 13 стагоддзя. Цікавымі атрымаліся наведванне  музея чыгуначнай тэхнікі і аглядавая экскурсія па Брэсце.
Падчас усяго падарожжа ўдзельнікаў чакала багата творчых мерапрыемстваў. Гэта і конкурс на лепшы кубрык, і гістарычная віктарына,  і конкурс на лепшае выкананне ваеннай песні, і конкурс баявых лісткоў і карыкатур. Усё гэта моладзь выкладвала ў сацыяльныя сеткі пад хэштэгамі #поездпамяти і #БРСМ. Толькі з лепшага боку праявіла сябе шумілінская дэлегацыя: даспадобы ўсім прыйшоўся кубрык, які быў стылістычна аформлены пад зямлянку. Шумілінцы ўзялі ў саюзнікі добры настрой і песні пад гітару.  Як вынік, дэлегацыя нашага раёна заняла другое месца па выніках усіх конкурсаў.
Як адзначаюць удзельнікі “Цягніка памяці”, тры дні і дзве ночы праляцелі незаўважна. Назаўсёды ў памяці засталіся патрыятычныя акцыі і экскурсіі. Да ўсяго ж кожны з ўдзельнікаў маладзёжнага марафона набыў шмат новых сяброў.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Цягнік памяці-2018” 27 красавіка ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта  “Кветкі Вялікай Перамогі” стартаваў трохдзённы маладзёжны марафон “Цягнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика