Самыя актуальныя — пытанні камунальнай і дарожнай гаспадарак. 21.by

Самыя актуальныя — пытанні камунальнай і дарожнай гаспадарак

08.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выкананне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» за 1 квартал бягучага года разгледзелі на чарговым пасяджэнні райвыканкама. У яго рабоце прыняў удзел галоўны ўрач Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Рызгунскі.

— У адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы №2 у Чэрвеньскім раёне пастаянна ажыццяўляецца работа з насельніцтвам па вырашэнні праблем яго жыццядзейнасці, удасканальваецца парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, выкарыстоўваюцца магчымасці інфарматызацыі ў працы з грамадзянамі і арганізацыямі, — адзначыў кіраўнік справамі райвыканкама Андрэй Яцко, які выступіў асноўным дакладчыкам па тэме пасяджэння.
Для даведкі: у першым квартале ў раённы выканаўчы камітэт за студзень-сакавік паступіла 102 звароты: 37 пісьмовых, 50 вусных, 15 электронных. Іх агульная колькасць павялічылася на 29. Найбольшая колькасць пісьмовых зваротаў паступіла ад жыхароў Чэрвеня, Смілавіцкага, Руднянскага сельсаветаў.
Аналіз паказвае, што часцей за іншыя падымаюцца пытанні дарожнай і камунальнай гаспадарак – 47% ад агульнай колькасці зваротаў.
— Некаторыя грамадзяне занепакоены пытаннем добраўпарадкавання дваровых тэрыторый у Чэрвені. Праблема знаходзіцца на кантролі, плануецца правесці добраўпарадкаванне пасля рэканструкцыі кацельні «Групавая» і перакладкі сетак цеплазабеспячэння, — удакладніў Андрэй Яцко. — Увод у эксплуатацыю кацельні запланаваны на 2018 год.
Жыллёвыя праблемы сталі прадметам 19,6% зваротаў. Большая іх частка звязана з пытаннем продажу жылля, дзе ўласнікамі з’яўляюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна. Колькасць падобных зваротаў у параўнанні з першым кварталам мінулага года зменшылася больш, чым у тры разы.
На трэцім месцы па колькасці зваротаў — 9,8 % — знаходзяцца пытанні землекарыстання: выдзяленне зямельных участкаў пад будаўніцтва і абслугоўванне жылога дома, гаража, гаспадарчых пабудоў. Па-ранейшаму паступаюць скаргі па зямельных спрэчках паміж суседзямі.
Дырэктыва №2 прадугледжвае пашырэнне практыкі выкарыстання тэлефонных «прамых ліній», рэгулярнага правядзення выязных асабістых прыёмаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, сустрэч з насельніцтвам па актуальных пытаннях, у тым ліку з удзелам дэпутатаў усіх узроўняў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і грамадскіх аб’яднанняў. За студзень-сакавік кіраўніцтва Чэрвеньскага райвыканкама правяло 30 асабістых прыёмаў: прынята 50 грамадзян, з іх 37 пытанні растлумачаны ў ходзе прыёму. Па астатнім праблемам дадзены адпаведныя даручэнні. У працоўных калектывах у першым квартале адбылося 39 сустрэч, 10 выязных прыёмаў арганізаваны на тэрыторыях сельвыканкамаў.
Паказалі сваю эфектыўнасць у рабоце са зваротамі грамадзян штотыднёвыя тэлефонныя «прамыя лініі», якія праводзяцца па суботах старшынёй райвыканкама, яго намеснікамі і кіраўніком спраў па зацверджанаму графіку. У першым квартале на «прамыя лініі» паступіў 31 зварот.
Згодна з прынятым на пасяджэнні райвыканкама рашэннем, намеснікам старшыні райвыканкама, кіраўнікам структурных падраздзяленняў, старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў далі даручэнне пашырыць практыку сустрэч з насельніцтвам, павысіць узровень інфармацыйна-растлумачальнай работы па актуальных пытаннях і праблемах.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкананне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика