Здабывала перамогу ў тыле. 21.by

Здабывала перамогу ў тыле

08.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


94-гадовы ўзрост, ваеннае ліхалецце, фізічная праца ўзялі сваё – работніцы тылу падчас Вялікай Айчыннай вайны Таццяне Крыжэвіч цяжка рухацца, гаварыць. Расказала пра яе дачка Людміла, якая даглядае маці. У маладосці Таццяна Сцяпанаўна была актыўнай, жыццярадаснай, вясёлай. Нягледзечы на перажытыя цяжкасці, не страчвала аптымізму. Працавала, вяла гаспадарку, шыла, шмат чытала, бо вельмі любіла кнігі. Нарадзіла і выхавала трох дзяцей. Старэйшы сын Віктар прайшоў шлях ад рабочага да начальніка домакіраўніцтва. Сярэдні Сяргей пачынаў эканамістам, быў старшынёй райвыканкама ў Чэрыкаве, Клічаве. Дачка Людміла рабіла прадаўцом, загадвала філіялам аднаго з універмагаў. Радуюць сваімі поспехамі ўнукі, праўнукі. Сям’я ганарыцца праўнучкай Марыяй – выдатнай танцоркай, неаднаразовай пераможцай розных конкурсаў. “Справядлівая і прыстойная”, – сказала пра маці Людміла Іванаўна. Сумленнасці вучыла Таццяна Сцяпанаўна і сваіх дзяцей, з малых гадоў прывучала да працы. Калі жылі ва ўласным доме, мелі вялікую гаспадарку, агарод. “Бацькі ў нас самыя лепшыя”, – дадала суразмоўца. Сваякі не забываюць, тыя, што жывуць далей, абавязкова перадаюць прывітанні.
Таццяна Крыжэвіч родам з Расіі, нарадзілася ў вёсцы Верхняя Ліпаўка Сасноваборскага раёна Пензенскай вобласці. Бацькі – Сцяпан і Марыя Феакціставы – сяляне, займаліся гаспадаркай. Сцяпан Дзмітрыевіч служыў у Чырвонай гвардыі, быў паранены падчас грамадзянскай вайны. А двое братоў Марыі Сцяпанаўны загінулі на Вялікай Айчыннай вайне. У 1932 годзе з Верхняй Ліпаўкі Феакціставы пераехалі ў суседні Кададзінскі вучэбна-вопытны лясгас, куды бацька ўладкаваўся на працу. Усяго ў сям’і было 12 дзяцей. Чац-вёра з іх памерлі. У 1933 годзе пачаліся хваробы, голад і галеча, якія не абышлі і сям’ю Феакціставых. А там і вайна. Таццяна Сцяпанаўна паспела скончыць сямігодку і Пензенскую фармацэўтычную школу (1942 год). Пасля, да самай перамогі – цяжкая фізічная праца па 12 гадзін у дзень, не шкадуючы сіл і здароўя. Дзяўчына рабіла машыністам молата ў кавальскім цэху ў Харкаўскім цэнтральным ваенна-чыгуначным парку. Падчас вайны парк быў эвакуіраваны на станцыю Елюзань Пензенскай вобласці, каб не дастацца ворагу. Работнікі падалі без сіл, але здабывалі перамогу, не пакідалі надзеі на лепшае будучае. Падчас вайны служыў Радзіме і брат Таццяны Сцяпанаўны Іван Феакцістаў, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалямі “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй”… А самой жанчыне пра самааддачу ў імя перамогі нагадваюць яе медалі “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне”, “Ветэран працы”, юбілейныя ўзнагароды. На святы наведваюць школьнікі, выхаванцы дзіцячага садка № 19. Таццяна Сцяпанаўна рада такой увазе, абавязкова просіць дачку пачытаць падораныя ёй паштоўкі.
Пасля вайны жанчына па накіраванні прыехала ў Крычаў. Усё жыццё працавала ў аптэцы № 9, нават і на пенсіі. І па сёння яе наведваюць былыя калегі, якім яна перадала свой вопыт. У Крычаве сустрэла свайго мужа – Івана Крыжэвіча. Яго сям’ю таксама не абышла вайна. Брат Сяргей загінуў. Сам Іван Іванавіч ваяваў з першага дня Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, яшчэ 20 гадоў таму ён пайшоў з жыцця. Блізкія захавалі ў памяці неверагодную гісторыю яго цудоўнага выратавання. Аднойчы ворагі акружылі нашых байцоў. І, акрамя як кінуцца ў ваду Керчанскага праліва, ім не было куды дзецца. Так і зрабілі. Івану Іванавічу вельмі пашанцавала – па вадзе плыло карыта, якое і выратавала яму жыццё. Трое сутак ён плаваў на ім па праліву. Калі здаралася бамбёжка, хаваўся пад карытам. На чацвёртыя суткі вада вынесла ў адкрытае мора, дзе байца, які ўжо страціў надзею на выратаванне, падабралі маракі. Падчас вайны Іван Іванавіч не раз быў паранены. А пасля сваё жыццё звязаў з ваеннай справай – рабіў ваенным кіраўніком у педагагічным вучылішчы ў родным Крычаве. Узнагароджаны медалямі “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй”, “За баявыя заслугі”, ордэнам Айчыннай вайны… У сям’і склалася своеасаблівая дынастыя людзей, якія змагаліся з ворагам, як і мільёны самаадданых патрыётаў, і агульнымі намаганнямі здабывалі перамогу.
Анжэліка Саўчанка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
94-гадовы ўзрост, ваеннае ліхалецце, фізічная праца ўзялі сваё – работніцы тылу падчас Вялікай Айчыннай вайны Таццяне Крыжэвіч цяжка рухацца, гаварыць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика