Пярвічак многа не бывае…. 21.by

Пярвічак многа не бывае…

09.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У апошнія гады на Стаўбцоўшчыне набывае моц ветэранскі рух. Асноўная яго грамадская сіла праяўляецца праз пярвічныя арганізацыі, якія створаны амаль ва ўсіх працоўных калектывах, ахопліваюць фактычна ўсе сельсаветы раёна.

Адна з самых аддаленых пярвічак, Налібацкая, вылучаецца адметным жыццём. Нездарма пушчанскія Налібакі прэтэндуюць на званне «Здаровы пасёлак»! Тут укараняюцца такія традыцыі, якія яднаюць людзей і садзейнічаюць іх супольным дасягненням. Ужо з пачатку бягучага года ветэранская арганізацыя, на чале якой стаіць Іосіф Жаўнерчык, павіншавала са значнымі жыццёвымі юбілеямі сваіх шаноўных ветэранаў – Яніну Фарботка і Марыю Дораш. Абедзве ў былым – перадавыя даяркі, таму з цёплымі пачуццямі далучыліся ў дзень нараджэння і сельскагаспадарчае таварыства, і сельвыканкам.

– Ветэранская арганізацыя ў Налібаках жыве дружна, па-здароваму, – падводзіць вынік стаўбчанка Вера Кожыч. Ураджэнка пушчанскіх мясцін, яна і сёння падтрымлівае цесную сувязь з гэтым дзівосным краем і сваімі землякамі. Пры гэтым з’яўляецца актыўным членам ветэранскай арганізацыі раённага вузла паштовай сувязі, той арганізацыі, якой прысвяціла ўсё сваё працоўнае жыццё. У сераду і суботу чакае, нібыта госця, паштальёна, які прыносіць свежы нумар раённай газеты «Прамень».

Вера Бярнардаўна не прамінула вынікі мінулага года, пра якія прачытала ў «раёнцы». Парадавала яе, што ДЭУ-62, побач з якім жыве, дзе калісьці працаваў яе муж, заняло першае месца па навядзенні парадку на зямлі. Кожную раніцу яна назірае, як на вуліцы Магістральнай увіхаюцца дарожнікі. Раніцай ідзе ў магазін – а двор ужо чысты, дарожкі ўсе вымецены. Не дзіва, мяркуе жанчына, што трактарысту ДЭУ Рыгору Сушко ўручана Падзяка райвыканкама. У гэтым годзе, аб’яўленым Годам малой радзімы, яна спадзяецца, нягледзячы на ўзрост, таксама прыняць удзел у добраўпарадкаванні прысядзібнай тэрыторыі, а менавіта засадзіць клумбы ўласным пасадачным матэрыялам.        

Вера Бярнардаўна цікавіцца ўсім, што яе акружае, адкрывае сваё сэрца для новых сустрэч і знаёмстваў. Поўная ўражанняў, яна якраз завітала ў рэдакцыю, ідучы з тэрытарыяльнага цэнтра, куды запрасіў загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргей Есіс.

– Для нас быў наладжаны вельмі цёплы прыём. На яго быў арганізаваны падвоз людзей, а на ўваходзе вітала медсястра аддзялення Жанна Высоцкая. У актавай зале сабралася каля паўсотні чалавек, – падзялілася Вера Кожыч адносна святочнага мерапрыемства. – Прыехаў калектыў «Яблынька» на чале з Алай Янскай (Стаўбцоўскі раённы цэнтр народнай творчасці) і разам з ёю – Людміла і Мікалай Бурдзеевы. Сяргей Есіс чытаў вершы ў гонар жанчын – матуляў, бабуляў, жонак. Хор «Родны кут», што працуе пры аддзяленні, на гэты раз адпачываў, але і яго артысты не ўтрымаліся на сваіх месцах. Так, Мікалай Шэндзік запрасіў сваю каляжанку на танец. Ад прадстаўленага і пачутага мы ўсе ўяўлялі сябе зоркамі, героямі дзейства, – захоплена расказала Вера Бярнардаўна.

Зразумела, яна ніводнага разу не пашкадавала, што выбрала ў гэты вясенні дзень тэрытарыяльны цэнтр, хоць, безумоўна, вельмі хацела адгукнуцца і на запрашэнне свайго шасцігадовага праўнука Івана Рамановіча, які клікаў на свята матуляў і бабуляў у свой дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Радуга». Там жа працуе лагапедам яго матуля, Вольга Казіміраўна.

З самай раніцы адчуваюць увагу пажылыя людзі ад фельчара хуткай дапамогі Паўла Сарнаўскага і іншых яго калег. Радасць дзён новай вясны яшчэ доўга будзе цешыць і Веру Кожыч, і іншых шаноўных стаўбчан.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнія гады на Стаўбцоўшчыне набывае моц ветэранскі рух. Асноўная яго грамадская сіла праяўляецца праз пярвічныя арганізацыі, якія створаны амаль ва ўсіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика