У «Світанак» – па пакупкі. 21.by

У «Світанак» – па пакупкі

10.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

080518e

Цеснае супрацоўніцтва раённага камбіната бытавога абслугоўвання з трыкатажнай фабрыкай «Світанак» паспрыяла адкрыццю ў 2017 годзе фірменнага магазіна ў Стоўбцах. Гэтае прадпрыемства ўзнагародзіла Стаўбцоўскі камбінат дыпломам за «Лепшы сумесны праект» і працягвае плённа супрацоўнічаць з нашым раёнам. Як цяпер працуе фірменны магазін знакамітага беларускага брэнда, мы даведаліся ў загадчыцы магазіна «Світанак» Валянціны Краскоўскай (на здымку).

–             Валянціна, раскажыце аб сённяшняй дзейнасці магазіна.

–             Фірменны магазін у Стоўбцах прадстаўляе сваім пакупнікам адзенне для рознага ўзросту і на любы густ. У нас можна знайсці рэчы і для самых маленькіх. Таксама можна набыць бялізну вялікіх памераў ці зрабіць яе на заказ у адпаведнасці з індывідуальнымі памерамі. Пастаўка тавару ажыццяўляецца мінімум раз у месяц (па неабходнасці).

Тавар прадаецца не толькі ў фірменным магазіне, але і праз выязны гандаль. Мы ездзім па весках Стаўбцоўскага раёна і ў Мінск, а таксама ў іншыя бліжэйшыя гарады. Удзельнічаем у кірмашах. 14 красавіка былі ў Валожыне, а 21 красавіка – у Нясвіжы.

Магазін працуе без выхадных і перапынку на абед, таму да нас можна завітаць у любы час. У выхадныя дзейнічае скідка 10% на тавар.

–             Хто дапамагае пакупнікам з выбарам той ці іншай рэчы?

–             Па пакупкі прыходзяць людзі розныя, таму трэба навучыцца знаходзіць падыход да кожнага. Зараз у штаце магазіна працуюць два прадаўцы – Юлія Касцюк і Ляна Слівец. Яны заўсёды з задавальненнем дапамогуць кліенту выбраць неабходную рэч, адкажуць на ўсе пытанні.

Вядома, спачатку кліенту трэба даць час аглядзецца, а ўжо потым прапаноўваць сваю дапамогу. Некоторыя пакупнікі самі звяртаюцца да прадаўцоў. Часцей за ўсё пытанні ўзнікаюць наконт памераў і знаходжання той ці іншай рэчы.

–             Акрамя адзення фабрыкі «Світанак» у вас прысутнічаюць і вырабы Стаўбцоўскага камбіната бытавога абслугоўвання. Што вы можаце прапанаваць сваім кліентам?

– Так, наш КБА актыўна займаецца распрацоўкай і вырабам адзення, якое шырока прадстаўлена ў магазіне. Гэта курткі (мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя), штаны, джынсы, сарочкі, халаты. Таксама ёсць пасцельная бялізна, пледы, ручнікі. Усё можна заказаць.

Цяпер у магазіне прадстаўлена калекцыя PRI-SPRING, з якой наш камбінат атрымаў дыплом трэцяй ступені на абласным конкурсе мадэльераў-канструктараў «Модны сілуэт». Гэтая калекцыя распрацавана творчым калектывам Стаўбцоўскага камбіната бытавога абслугоўвання. Яна арыентавана на любы ўзрост, таму кожны тут знойдзе тое, што спадабаецца менавіта яму. Цалкам калекцыю можна паглядзець у сацыяльных сетках: ВКонтакте («СВIТАНАК» Столбцы), Аднакласнікі (Магазин «Свитанок»).

Калекцыя рэалізоўваецца не толькі ў магазіне, але і падчас выязнога гандлю. У ліку галоўных задач – паслугі, якія мы павінны ажыццяўляць у сельскай мясцовасці.

Людзі актыўна купляюць і вельмі задаволены набытым таварам. Калі, напрыклад, чаго-небудзь няма ў наяўнасці, то заўседы можна гэта заказаць, заказ будзе выкананы на працягу трох дзён. Вялікую ўвагу надаём індывідуальнаму пашыву. Чалавек з нестандартнымі памерамі можа звярнуцца да нас, і мы для яго зробім стыльную куртку ці нешта іншае.

Вырабы нашага камбіната адрозніваюцца сваёй якасцю. Тканіна павышанай зносастойкасці, вільгаценепрымальная. Прыемным з’яўляецца і тое, што адзенне такой якасці ў магазіне прадаецца па даступных цэнах, мы рэалізуем тавар без гандлёвай надбаўкі. Акрамя таго, усе нашы вырабы можна заказаць праз інтэрнэт.

– Якія планы на бліжэйшы час у магазіна?

–             На лета будзе распрацавана новая калекцыя адзення камбінатам бытавога абслуговання горада Стоўбцы. У продаж паступяць «вятроўкі». У хуткім часе ў магазіне з’явіцца вясенне-летняя калекцыя фабрыкі «Світанак». Мы адкрыты не толькі для рознічнага гандлю, але і для аптовага, а таксама дробнааптовага (уласнай вытворчасці).

Ксенія РУБІН, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цеснае супрацоўніцтва раённага камбіната бытавога абслугоўвання з трыкатажнай фабрыкай «Світанак» паспрыяла адкрыццю ў 2017 годзе фірменнага магазіна ў Стоўбцах....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика