Наш зямляк з Альхоўцаў Руслан Казлоў, які працуе зваршчыкам у камунгасе, выратаваў на пажары чалавека. Ён ні секунды не вагаўся – кінуўся ў ахоплены пажарам дом і, рызыкуючы сабой, вынес з агню пажылую аднавяскоўку.
– Прыбегла жонка і расказала, што гарыць дом бабы Наташы. Адразу кінуўся туды. Дзверы зачынены. Выбіў шкло, знайшоў непрытомную жанчыну і вынес яе. Ніякі гэта не подзвіг, думаю, так паступіў бы кожны мужчына, – упэўнены Руслан. А яго жонка і тры дачушкі лічаць: муж і бацька – герой. І гэта, дарэчы, меркаванне не толькі сям’і.
9 Мая, у час мітынгу, старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч аб’явіў падзяку мужнаму Руслану Казлову і ўручыў падарунак.