Бясплатныя курсы «Мова нанова» ў Слуцку прынялі першых студэнтаў. 21.by

Бясплатныя курсы «Мова нанова» ў Слуцку прынялі першых студэнтаў

11.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Глеб Лабадзенка паказвае, у якіх гарадах Беларусі ўжо ёсць «Мова Нанова» (адзначаны на мапе чырвонымі сцяжкамі). Ён гаворыць, што мэта заснавальнікаў – каб уся Беларусь пакрылася чырвоным.
Глеб Лабадзенка паказвае, у якіх гарадах Беларусі ўжо ёсць «Мова Нанова» (адзначаны на мапе чырвонымі сцяжкамі). Ён гаворыць, што мэта заснавальнікаў – каб уся Беларусь пакрылася чырвоным. Фота: Аліна Нагорная
  • Новые объявления
  • СДАМ павильон на мини-рынке в 11-м городке. 12 кв.м., есть интеренет, кондиционер. Тел. (8 029) 676 17 23.

    ***

    КВАРТИРУ 2-х комнатную в Могилёве срочно обменяем на 2-х или 1-комнатную в Слуцке. Днепровский бульвар 24, квартира внутренняя, тёплая, 3 этаж. Комнаты смежные, застекленная лоджия, раздельный санузел. Теплая панелька в удобном районе, рядом парк и Днепр в пешей доступности. Возможна продажа. Торг. Тел. (80 44) 713 99 17

    ***

    БАНКИ по 0,5, 1, 3 литра. 30 штук, в основном поллитровые. За всё прошу 5 рублей. Самовывоз. Тел. (8 029) 329 29 34 (life), (8029) 250 91 99 (МТС)

Першы занятак па беларускай мове для дарослых у Слуцку правялі заснавальнікі курсаў - мінчане Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Паслухаць іх прыйшлі 15 случчан ад школьнага да пажылога ўзросту.

Занятак прайшоў у памяшканні гарадскога аддзялення «Таварыства беларускай мовы».

Слуцк — 18-ты горад Беларусі, дзе адкрыліся курсы «Мова нанова». У суседнім Салігорску яны працуюць з мінулага года.

Глеб Лабадзенка расказаў случчанам пра мэту курсаў - адраджэнне беларускай мовы. Ён прывёў прыклад Чэхіі, дзе ў 19-м стагоддзі ўсе размаўлялі па-нямецку, акрамя жменькі інтэлігентаў, а зараз усе зноў размаўляюць па-чэшску. Расказаў, як праходзілі заняткі ў іншых гарадах і чаму не трэба саромецца памылак і «трасянкі», калі пачынаеш размаўляць на беларускай.

Першыя слухачы курсаў «Мова Нанова» ў Слуцку.Алеся Белая
У навучальнай частцы занятку слухачы вывучалі лексіку па тэме «сваякі»: напрыклад, даведаліся, хто такія прымак, байструк, братаніца і ятроўка. Філолаг Алеся Літвіноўская раскрыла тэму беларускіх мянушак. Нагадала, як раней у вёсках клікалі, напрыклад, не вельмі разумнага чалавека «таўкач», а высокага — «бодыль».

Пасля лектараў выступіў вакаліст гурта «Рэха» Андрусь Такінданг.

Наступны занятак «Мова нанова» ў Слуцку адбудзецца ў сераду 16 мая.

Андрусь Такінданг не толькі спяваў, а яшчэ смяшыў гледачоў па-беларуску. Асабліва шмат смяяліся з жартоўнай песні «Модны клуб».Аліна Нагорная


Злева направа — слуцкая вядоўца курсаў Аліна Нагорная, Глеб Лабадзенка, адзін з прыезджых гледачоў Ігар Случак, Андрусь Такінданг і Алеся Літвіноўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Глеб Лабадзенка паказвае, у якіх гарадах Беларусі ўжо ёсць «Мова Нанова» (адзначаны на мапе чырвонымі сцяжкамі). Ён гаворыць, што мэта заснавальнікаў – каб уся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика