Інфармацыя для ўдасканалення. 21.by

Інфармацыя для ўдасканалення

Размер текста:
A
A
A

Інфармацыя для ўдасканаленняАдзін з накірункаў работы органаў дзяржаўнай статыстыкі –  правядзенне выбарачных абследаванняў дамашніх гаспадарак. Іх мэта – атрыманне інфармацыі пра ўзровень жыцця насельніцтва, праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца і г.д. Апошнім часам такія даследаванні ўсё часцей праводзяцца ў межах міжнароднай праграмы пры фінансавай і тэхнічнай падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) і Сусветнага банка.
Сёлета ўпершыню ў краіне праводзіцца аднаразовае выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак з мэтай комплекснай ацэнкі становішча асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Яно дазволіць атрымаць каштоўную інфармацыю пра сацыяльна-эканамічнае становішча сем’яў з інвалідамі. Такія даныя могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы сацыяльных праграм, што садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Абследаванне арганізавана ў межах рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).
Сярод задач абследавання –   выяўленне фактараў, што ўплываюць на сацыяльнае і матэрыяльнае становішча дамашніх гаспадарак з інвалідамі, аналіз адраснасці і дастатковасці падтрымкі інвалідаў, вывучэнне суб’ектыўнага меркавання чалавека адносна свайго становішча, а таксама адносін грамадства да людзей з праблемамі здароўя.
Абследаванне праходзіць у красавіку-маі 2018 года ва ўсіх абласцях краіны і Мінску. Яно закране 12600 дамашніх гаспадарак, выбраных метадам выпадковага адбору, 1920 з іх – на Брэстчыне.
Спецыялісты, якія будуць праводзіць апытанне, абавязкова павінны прад’явіць адпаведнае пасведчанне.
Усе звесткі, атрыманыя падчас
апытання, носяць канфідэнцыяльны характар і будуць выкарыстоўвацца толькі ў абагульненым выглядзе для разліку статыстычных паказчыкаў.
Актыўны ўдзел у апытанні выбраных дамашніх гаспадарак дапаможа атрымаць поўную інфармацыю па згаданых тэмах і стане каштоўным укладам у паспяховае правядзенне абследавання. А ў тым ліку і ад гэтых даных будзе залежаць эфектыўнасць сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы.

Вольга ВЯЛІЧКА,
начальнік аддзела статыстыкі Ляхавіцкага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфармацыя для ўдасканалення
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

17.08.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Міёрскія навіны
Новости Полоцка
Патриот (Ушачи)
Газета Авангард
Новости Ветки
Калiнкавiцкiя навiны
Лоевский край
Mlife
Чырвоны Кастрычнiк
Петрыкаускiя навiны
Хойницкiя навiны
Чачэрскi веснiк
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Прамень
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
18.08.2018
Mir24.TV Belarus
Полесская правда
Пинский Вестник
Міёрскія навіны
Чырвоны прамень
Газета Авангард
Лоевский край
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Прамень
Маяк Преднепровья
Радзiма
Новы дзень (Жлобин)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика