Посевная кампания в ОАО «Ильюшинский» подходит к финалу. 21.by

Посевная кампания в ОАО «Ильюшинский» подходит к финалу

11.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запланаваныя на вясну аб’ёмы ў ААТ “Ільюшынскі” ўражваюць – пад яравую сяўбу адве­дзена больш двух тысяч гектараў. Адолець такія плошчы і ўкласціся ў аптымальныя тэрміны няпроста, таму аграрыі стараюцца не губляць ніводнай спрыяльнай хвіліны і работа кіпіць у розных месцах немалой гаспадаркі.

– Працуем у рэжыме ад цямна да цямна, сяўба, як вядома, не ведае выхадных, – гаворыць, ненадоўга спыніўшы свой энерганасычаны трактар з шасцімятровым пасяўным агрэгатам, А.В.Усовік (на здымку), які на гэтым тыдні сеяў каля Звоні кукурузу. – Гэтае поле ў 70 гектараў адолею за пару дзён, дагэтуль ужо многія ўчасткі засеяў зерневымі.

За такімі работнікамі, як Анатоль Віктаравіч, сачыць ці пераправяраць не трэба – усё зробіць як след. На якіх толькі работах не задзейнічаны ў сельскагаспадарчым коле сёлетні прадстаўнік раённай Дошкі гонару. Зараз за яго трактарам кладуцца ў глебу зярняткі, а падчас жніва ён перасядзе на камбайн – убіраць тое, што сеяў.

Не падводзіць і маладзейшае пакаленне, якому таксама давяраюць адказныя ўчасткі. Пакуль не скончыў поле за Гарадцом, не спыніўся на абед А.Селезень. Хоць у Аляксандра і ў разы менш працоўнага стажу, чым у А.Усовіка, але вопыт хлопец мае ўжо дастатковы, за яго плячыма не адна тысяча засеяных гектараў.

Фронт работы для пасяўных агрэгатаў рыхтуе цэлы атрад, які давялося сустрэць на крутых узгорках за Жарамі. За плугамі Юрыя Букі хутка ішлі МТЗ-1221 з чызелямі А.Галубіцкага, П.Гардзіёнка і Д.Бурака. “Мы – адна дружная каманда!” – трапна ахарактарызавалі сябе працаўнікі, запэўніўшы, што ўсё ў гаспадарцы робіцца па зладжанай схеме. Дарэчы, Дзмітрый Бурак, падрыхтаваўшы больш за 700 гектараў глебы, ужо таксама перасеў на сеялку.

для нармальнай вегетацыі раслін. Не першы год гэтай справай заняты Аляксандр Майсеенка, які з’яўляецца лідарам у раёне: на МТЗ-1221 з РУ-7000 унёс угнаенні на плошчы больш чым 1200 гектараў.

Яшчэ не завяршыўшы поўнасцю сяўбу зерневага кліна, прыступілі да кукурузы з рапсам. Дарэчы, апошняя культура зойме плошчы крыху большыя, чым летась – 500 гектараў: у мінулым годзе ўраджай парадаваў і прынёс прыбытак, таму стаўку на яго робяць і сёлета. 300 гектараў адведзена і “каралеве палёў” – каб зімой забяспечыць немалы статак гаспадаркі пажыўным кормам.

У гаспадарцы максімальна ствараюць умовы, каб не адцягваць увагу сейбітаў ад працы. Абеды з падвячоркамі падвозяцца прама на поле. Падводзяцца вынікі зробленага за кожны дзень, вызначаюцца задачы на наступны. І людзі добра ведаюць, што, шчыра папрацаваўшы, можна нядрэнна зарабіць. А матэрыяльны стымул – важнейшая мера заахвочвання.

Зразумела, не адной пасяўной зараз жывуць працаўнікі “Ільюшынскага”. Дзясяткі відаў работ выконваюцца на палетках і пашах. Але сяўба – галоўны, і мэта ва ўсіх адна – закласці надзейную аснову будучаму ўраджаю.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запланаваныя на вясну аб’ёмы ў ААТ “Ільюшынскі” ўражваюць – пад яравую сяўбу адве­дзена больш двух тысяч гектараў. Адолець такія плошчы і ўкласціся ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика