Дзяржаўным сімвалам прысвячаецца (фота). 21.by

Дзяржаўным сімвалам прысвячаецца (фота)

11.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

флаг
Другая нядзеля мая ў календары беларусаў прысвечана Дзяржаўнаму гербу і Дзяржаўнаму сцягу, сімвалам агульным і асабістым для кожнага з нас, грамадзян сваёй краіны. А сёння ў Палацы культуры г. Ліды адбылася тэматычная праграма, прысвечаная гэтай даце, -- “Маёй краіне – гонар і слава”.

-- Любоў і павага да сваёй краіны пачынаецца з павагі да яе дзяржаўных сімвалаў, -- адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэлагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Ганна Кенць. -- Кожны грамадзянін нашай дзяржавы павінен гэта разумець, а наша агульная задача -- берагчы дзяржаўныя сімвалы – сцяг і герб, а таксама перадаваць і вучыць гэтым беражлівым і паважлівым адносінам наша падрастаючае пакаленне.

10

Дарэчы, і ў зале, сярод гледачоў, і на сцэне, у ліку артыстаў, у большасці была моладзь. Хаця побач з імі – і лідчане старэйшага ўзросту, якія сапраўды ведаюць вартасць дзяржаўных сімвалаў і могуць многа што аб гэтым моладзі расказаць.

“І герб, і сцяг суправаджаюць чалавека ўсё яго жыццё: ці то мы рэгіструем шлюб у ЗАГСе – пад дзяржаўным гербам і сцягам, ці то падчас святаў (Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці), ды і ўсе важныя рашэнні, дакументы замацоўваюцца пячаццю з гербам, -- выказала сваё меркаванне жыхарка Ліды Ніна Сцяпанаўна Лісоўская. – Таму ведаць, і тым больш паважаць іх, трэба”.

11

16

2

На сцэне гучалі патрыятычныя і лірычныя матывы. Музычныя кампазіцыі выконвалі артысты творчых аб’яднанняў Палаца культуры: ансамбля танца “Сонейка”, хора ветэранаў “Майскія зоры”, а таксама -- вакальнага ансамбля “Арт-Ідэя” СШ №8. Адбылася нават прэм’ера верша ў выкананні аўтара, Ганны Рэлікоўскай, пад назвай “Радзіма”. І не было ў зале раўнадушных: моладзь дружна апладыравала салісту “Майскіх зор” Аляксандру Гаштольду, а лідчане сталага ўзросту – шчыра радаваліся яскравым і прыгожым выступленням моладзі.

Адбыўся паказ відэароліка, у якім адлюстравалася ўся значнасць дзяржаўных сімвалаў – герба і сцяга. З гонарам нясуць іх нашыя землякі: на спартыўных, прамысловых, навуковых, творчых пляцоўках усяго свету, і нават – у высокіх касмічных далячынях. Няхай жа вечна развіваецца над нашай мірнай краінай наш сцяг!

 2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другая нядзеля мая ў календары беларусаў прысвечана Дзяржаўнаму гербу і Дзяржаўнаму сцягу, сімвалам агульным і асабістым для кожнага з нас, грамадзян сваёй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика