Районный выпускной в Молодечно: споют «Дрозды», прогремит салют. 21.by

Районный выпускной в Молодечно: споют «Дрозды», прогремит салют

12.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Маладзечне апошні званок для выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў прагучыць 30 мая. У астатніх школьнікаў навучальны год завершыцца 31-га. А на раённым выпускным балі, які запланаваны на 10 чэрвеня, па традыцыі выступяць вядомыя артысты.

Районный выпускной в Молодечно: споют «Дрозды», прогремит салют
Из архива "Маладзечанская газета".

Сёлета ў Маладзечна запрасілі  групу «Дразды». Таксама запланаваны святочны салют.

Але пакуль у бліжэйшай перспектыве выпускнікоў -- экзамены. Пройдуць яны з 1 па 9 чэрвеня.

-- Як і раней, дзевяцікласнікі будуць здаваць тры пісьмовыя іспыты -- рускую і беларускую мову, матэматыку. Гэта адпаведна дыктоўкі і кантрольная работа. Адзінаццацікласнікаў чакаюць чатыры экзамены – па замежнай мове, гісторыі Беларусі, матэматыцы і па ўласным выбары руская або беларуская мова, -- зазначыла намеснік адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Жанна Карповіч.

Пасля завяршэння іспытаў святочныя ўрачыстасці для дзевяцікласнікаў адбудуцца ў навучальных установах.

На 10 чэрвеня запланаваны раённы выпускны баль для адзінаццацікласнікаў, які заўсёды прыцягвае асаблівую ўвагу гараджан. Пройдзе ён у звычайным фармаце. Дзве калоны школьнікаў разам з бацькамі, педагогамі кіраўніцтвам навучальных устаноў і райвыканкамам адначасова пачнуць свой шлях ад гімназіі №6 і музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Яны ўскладуць кветкі да стэлы ў парку Перамогі.

У Летнім амфітэатры ўрачыста ўзнагародзяць лепшых выпускнікоў – тых, якія закончылі гімназіі і школы з медалямі, або праявілі сябе ў вывучэнні асобных дысцыплін, а таксама ў спорце і творчасці. Ушануюць бацькоў і педагогаў.

Сёлета атэстат аб базавай адукацыі атрымаюць 1225 вучняў, атэстат аб  сярэдняй адукацыі -- 736 выпускнікоў.
Летась было 53 медалісты, сёлета чакаецца 66.
Колькасць выпускнікоў год ад года змяншаецца.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечне апошні званок для выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў прагучыць 30 мая. У астатніх школьнікаў навучальны год завершыцца 31-га. А на раённым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика