Жители Кореличского района рассказывают о значении герба и флага. 21.by

Жители Кореличского района рассказывают о значении герба и флага

13.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожную другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень  Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Сёлета свята прыпадае на 13 мая. 23 гады таму беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме пераважнай большасцю прагаласавалі за тыя сімвалы суверэннай Беларусі, з якімі вырасла ўжо цэлае пакаленне маладых грамадзян. 

Дзяржаўная сімволіка з’яўляецца важнай часткай гістарычнай свядомасці краіны і адлюстроўвае галоўныя рысы нацыянальнага характару яе жыхароў. Што значаць беларускія дзяржаўныя сімвалы для карэліччан, пацікавіўся карэспандэнт газеты “Полымя”.


Святлана РАМАНЮК,

пенсіянерка:

– Мы, беларусы, можам ганарыцца тым, што наша краіна з’яўляецца незалежнай дзяржавай і мае ўласныя герб і сцяг, якія прайшлі доўгі шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння. Менавіта ў дзяржаўных сімвалах беражліва захаваны рысы, якія адлюстроўваюць мірныя, стваральныя мэты беларускіх людзей. Я лічу, што мы, старэйшае пакаленне, павінны навучыць моладзь разумець значнасць, цаніць і паважаць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, тым самым умацоўваючы любоў да родных беларускіх прастораў, патрыятызм і ўпэўненасць маладых грамадзян нашай краіны ў светлай будучыні.


Наталля РАСЮКЕВІЧ,

 загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага

абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна:

– Гледзячы на дзяржаўны герб нашай краіны, адразу адчуваю цеплыню і душэўны спакой. Бо на ім адлюстравана ўсё тое, што так дорага кожнаму беларусу: зямля, сагрэтая промнямі сонца, жытнёвыя каласы, лён, канюшына, контур роднай Беларусі. Вянок, у форме якога прадстаўлены дзяржаўны герб, здаўна выкарыстоўваўся як узнагарода і ўвасабляў перамогу, а таксама з’яўляецца сімвалам памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі. Кожны беларус павінен добра разумець, што толькі захоўваючы гісторыю, мы зможам пабудаваць годную будучыню.


Андрэй МУХА, галоўны энергетык

 ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”:

– Ва ўсе часы людзі цанілі сцяг дзяржавы, захоўвалі яго, верылі ў яго гонар, прысягалі на вернасць. І мы сёння павінны ганарыцца дзяржаўным сцягам, тры колеры якога адлюстроўваюць лепшыя якасці беларускіх людзей. Чырвоны колер – сімвалізуе кроўныя сувязі, братэрства, барацьбу за правую справу. Адначасова гэта сімвал шчасця, жыцця. Ураджайныя палі, дагледжаныя працалюбівымі рукамі хлебаробаў, лугі і лясы ўвасабляюцца ў зялёным колеры – колеры дабрыні, развіцця, дабрабыту і міру. Сімвалам волі заўсёды быў белы колер, які таксама сімвалізуе маральную чысціню і мудрасць. Усе гэтыя якасці кожны з нас павінен свята захоўваць у сваёй душы дзеля агульнага дабрабыту незалежнай Беларусі.

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожную другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень  Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Сёлета свята прыпадае на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика