У садку з'явіўся такарны станок.... 21.by

У садку з'явіўся такарны станок...

14.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дзякуючы дабрачыннай акцыі "ААБ «Беларусбанк» «Мост у будучыню» выхаванцы гарадскога ясляў-сада № 1 забяспечаны наборамі цацак.



На працягу некалькіх гадоў мясцовы філіял «Беларусбанка» шэфствуе над першым гарадскім садком. У рамках сваёй дабрачыннай дзейнасці банкаўскі калектыў заўсёды імкнецца падараваць дзеткам не толькі самае сучаснае абсталяванне для гульняў, але і спортінвентар, як гэта было некалькі гадоў назад.


Развіццё багатага эмацыянальнага свету дзіцяці немагчыма без цацак. Менавіта яны дазваляюць выказаць свае пачуцці, даследаваць навакольны свет, вучаць мець зносіны і пазнаваць сябе. Выбар цацак для дзіцяці – вельмі важная і сур'ёзная справа. Патрэбны такія, з дапамогай якіх можна адпрацоўваць, шліфаваць асноўныя ўласцівасці характару. Менавіта для гэтых мэт і было вырашана набыць для выхаванцаў Хойніцкага ясляў-сада № 1 якасныя і яркія наборы цацак беларускай фабрыкі «Палессе».


Гэта самыя сучасныя гульнявыя станцыі з імітацыяй побыту і прафесій. Такія падарункі размеркаваны па кожнай узроставай групе.


Хаця маё дзяцінства даўно мінула, але я добра памятую свае многія цацкі. Таму была вельмі здзіўлена, калі ўбачыла дзіцячы такарны станок, тачку будаўніка з адпаведным інвентаром. Гэта ж сапраўдны шлях у будучую прафесію.


Акрамя таго, рабяты могуць паспрабаваць сябе ў ролі прадаўца і пакупнікоў, хатніх гаспадынь і гаспадароў, медыцынскіх работнікаў… Самыя маленькія з задавальненнем складваюць канструктар, старэйшыя, у прыватнасці дзяўчаты, радасна нянчацца з малышамі-лялькамі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы дабрачыннай акцыі "ААБ «Беларусбанк» «Мост у будучыню» выхаванцы гарадскога ясляў-сада № 1 забяспечаны наборамі цацак. На працягу некалькіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика