Віншуем з юбілеем няштатнага карэспандэнта «Кіраўца»!. 21.by

Віншуем з юбілеем няштатнага карэспандэнта «Кіраўца»!

15.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Луканович Л.М.

Сардэчна віншуем нашага няштатнага карэспандэнта,
ЛЮДМІЛУ МІХАЙЛАЎНУ ЛУКАНОВІЧ з юбілеем!

Разам з раённай газетай Людміла Міхайлаўна прайшла доўгі творчы шлях: больш за 50 гадоў яна ў якасці няштатнага аўтара супрацоўнічае з “Кіраўцам”.
Паўстагоддзя таму маладая дзяўчына, якая на той час працавала ў мясцовай будаўнічай арганізацыі, прынесла ў “раёнку” матэрыял пра сваіх калег. І з таго часу яе сяброўства з газетай стала пастаянным і плённым.
Усе яе матэрыялы, а за гэтыя гады нават складана падлічыць, колькі ж іх было, прасякнуты павагай да людзей простых і чулых, любячых сваю малую ра­дзіму, сваю Бацькаўшчыну.
Людміла Міхайлаўна заўсёды ўмела і ўмее бачыць прыгожае ў простым, цікавае ў штодзённым. Героі яе матэрыялаў — людзі розных прафесій, узростаў, вядомыя ў раёне і тыя, пра каго на стронках “раёнкі” можна прачытаць упершыню.
Жадаем Людміле Міхайлаўне моцнага здароўя, бадзёрасці, творчага натхнення, сямейнай цеплыні і клопату блізкіх.
Калектыў «Кіраўца».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна віншуем нашага няштатнага карэспандэнта, ЛЮДМІЛУ МІХАЙЛАЎНУ ЛУКАНОВІЧ з юбілеем! Разам з раённай газетай Людміла Міхайлаўна прайшла доўгі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика