ПРАЦАВАЦЬ НА КАНСАЛІДАЦЫЮ ГРАМАДСТВА. 21.by

ПРАЦАВАЦЬ НА КАНСАЛІДАЦЫЮ ГРАМАДСТВА

15.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нядаўна ў нашай сталіцы адзначыўся класнай падзеяй — адкрыццём у будынку Нацыянальнага цэнтра “Белэкспа” на праспекце Пераможцаў XXII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі”. У гэтым урачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта краіны Уладзімір Жаўняк, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманінаў, віцэ-губернатар Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расіі Ірына Сакалова, генеральны дырэктар азербайджанскага агенцтва “Trend” Ільгар Гусейнаў. Уладзімір Жаўняк азнаёміў шматлікіх прысутных з прывітаннем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям выставы. Там ёсць і такія радкі: “СМІ павінны фарміраваць канструктыўнае грамадскае меркаванне праз своечасовую і аб’ектыўную падачу матэрыялу, адкрыты і ўдумлівы дыялог з аўдыторыяй. Упэўнены, што такая прадстаўнічая міжнародная пляцоўка паслужыць кансалідацыі грамадства, зацвярджэнню ідэй міру і добрасуседства”.
Варта адзначыць, што на выставе даволі поўна адлюстроўвалася інфармацыйная прастора нашай краіны. Вабілі позірк яркія, арыгінальныя стэнды друкаваных і аўдыёвізуальных рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Былі таксама шырока прадстаўлены інтэрнэт-рэсурсы, інфармацыйныя агенцтвы, распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі і выдавецтвы. Увогуле, каля чатырох соцень. І не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Украіны і Казахстана, Літвы і Латвіі, Кітая, Турцыі, Польшчы… Упершыню сюды патрапілі, а праводзіцца выстава з 1997 года, сродкі масавай інфармацыі з Салехарда. У тамтэйшы медыяхолдынг “Паўночнае выдавецтва” аб’яднаны усе акруговыя друкаваныя СМІ Ямала: газета “Красный Север”, якая выходзіць двойчы на тыдзень тыражом 8600 экзэмпляраў, часопісы “Ямальский меридиан”, “Северяне”. Ёсць выданні і на мовах карэнных народаў Поўначы — “Лух Авт”, “Наръяна Нгэрм”, “Мынико” — што спрыяе захаванню і развіццю іх самабытнай культуры. На іх старонках таксама расказваецца пра нафтавікоў і газавікоў Надыма, будаўнікоў і транспартнікаў Сабеты і Урэнгоя, аленяводаў і рыбакоў Гыды і Сеяхі…
Шэраг мерапрыемстваў прысвячаўся Году малой радзімы. У прыватнасці, выдавецкі дом “Звязда” сумесна з “Настаўніцкай газетай” правёў круглы стол “Мая малая радзіма”. Агенцтва “БелТА” арганізавала прэзентацыю “Легенды малой радзімы: слуцкія паясы”. Нямала наведвальнікаў таксама прываблівалі майстар-класы, аўтограф-сесіі, флэш-акцыі. У гэтым шэрагу спадабалася слушнае выступленне намесніка галоўнага рэдактара МІА “Расія сёння” Наталлі Лосевай на тэму “Глабальныя трэнды для новых медыя”, у якім яна шчодра падзялілася багатым журналісцкім вопытам. Бліжэй да вечара ў першы дзень работы выставы па добрай традыцыі ўшанавалі пераможцаў і лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая ліцера”. Калі сказаць пра абласныя стэнды СМІ Беларусі, то найбольш наведвальнікаў прывабліваў той, які прэзентаваў Міншчыну. Для людзей, якія тут віравалі, хапала ўдосталь песень і танцаў, конкурсаў і віктарын, забаў і народных абрадаў. І большасць з усяго гэтага багацця арганізавалі МВ-радыё “Мінская хваля” і рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі. Дастойна была прадстаўлена і наша “Нарачанская зара”. Сапраўдным упрыгажэннем свята з’явілася прэзентацыя прадукцыі ўнітарнага прадпрыемства “Ілаўскае” і “Аптэкарскага саду”. Людзі да іх ішлі бесперапынным цугам… Каштавалі розныя карысныя для здароўя сокі, чорныя і зялёныя чаі з лекавымі раслінамі: чаборам, шалфеем, мелісай, мятай, шыпшынай, рамонкам… А на шматлікія пытанні цікаўных з веданнем справы адказвалі намеснік начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту УП “Ілаўскае” Марына Куцько, мікрабіёлаг лабараторыі Ірына Камкова і кіраўнік праекта “Аптэкарскі сад” Сяргей Клім з біёлагам Алесяй Камашонак…
У нашай краіне вельмі шырокая інфармацыйная прастора: на пачатак красавіка ў свет выходзілі 751 газета і 867 часопісаў, а ў эфір — 176 радыёпраграм і 103 тэлепраграмы. І галоўная іх задача, як падкрэсліў у сваім выступленні пры адкрыцці спецыялізаванай міжнароднай выставы Аляксандр Карлюкевіч, — працаваць на кансалідацыю грамадства. Тое ж тычыцца і кожнага сапраўднага журналіста…

Павел ЖУКАЎ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ў нашай сталіцы адзначыўся класнай падзеяй — адкрыццём у будынку Нацыянальнага цэнтра “Белэкспа” на праспекце Пераможцаў XXII Міжнароднай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика