Каштоўнасці, выпрабаваныя часам. 21.by

Каштоўнасці, выпрабаваныя часам

Размер текста:
A
A
A

15 мая — Дзень сям’і

СЛОВА “сям’я” зразумела ўсім, як словы “хлеб”, “вада”. Сям’я — гэта ўсе вашы родныя: матуля і тата, дзядулі і бабулі, унукі, дзядзькі і цёткі, браты і сёстры і ўсе тыя, хто па-сапраўднаму вам дарагі, хто выхоўваў вас і каго выхоўваеце вы. У сям’і мы нараджаемся і, рана ці позна, ствараем сваю сям’ю. Таму сям’я — адна з самых важных жыццёвых каштоўнасцей. Без яе на другі план адыходзяць поспехі ў прафесійнай дзейнасці, захапленні, матэрыяльны дабрабыт. Дом з роднымі становіцца надзейным прытулкам, дзе можна атрымаць падтрымку, клопат, адпачыць і набрацца сіл, каб жыць далей.
На Мядзельшчыне за студзень-красавік гэтага года сямейны саюз заключылі 33 пары. Найбольшая колькасць шлюбаў зарэгістравана ў аддзеле загс — 15, крыху менш у Нарацкім сельвыканкаме — 13. Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб мужчын — 32 гады, амаль такі ж і ў жанчын — 31. Самай юнай нявесце на дзень рэгістрацыі шлюбу споўнілася 17 гадоў, а жаніху — 18. Самымі “вопытнымі” аказаліся
57-гадовы малады і 54-гадовая маладая.
Каб захаваць моцную сям’ю, трэба старацца зразумець, што заўсёды будуць моманты, калі здаецца, што ўсё добрае ў сумесным жыцці закончылася. Могуць прагучаць любыя словы, ажно да “Давай разыдземся!”. Ад таго, як вы будзеце адносіцца да крызісу (ці як да катастрофы, ці як да выкліку, адрасаванага абоім), як пройдзеце гэты этап, нягледзячы на прахалоду ў адносінах, адчуванне невыноснага цяжару, непаразумення, залежыць трываласць саюза. Як варыянт — можна адкрыць адзін у адным зусім новыя глыбіні, ад чаго каханне стане яшчэ больш моцным.
Адна з умоў сямейнага шчасця — дзеці. Сёлета ў раёне іх нарадзілася 63 — 32 хлопчыкі і 31 дзяўчынка. У пяці сем’ях дачакаліся чацвёртага дзіцяці. Найбольшая колькасць нованароджаных зарэгістравана ў Нарацкім сельвыканкаме — 23. Самымі папулярнымі імёнамі сярод хлопчыкаў сталі
Арцём, Аляксандр, Вадзім, Дзмітрый, Максім, Мацвей, Міхаіл. У дзяўчынак лідзіравалі Марыя, Сафія, Ганна, Яўгенія, Кацярына, Лізавета. З рэдкіх — Радзівон, Савелій, Яраслаў, Ева, Эмма, Мар’яна, Аніта, Васіліса.
Трывалым сямейны падмурак робяць таксама праўдзівасць і давер. Дзіця, якое выхоўваецца ў такой атмасферы, як губка, усмоктвае станоўчы прыклад. Менавіта ён дасць аснову будучаму шчасліваму саюзу. Калі побач любімы чалавек і чуецца звонкі дзіцячы смех, свет навокал напаўняецца ўсімі адценнямі вясёлкі. Галоўнае — навучыцца берагчы такія цудоўныя моманты, цаніць каханне і ўзаемаразуменне, давер з боку блізкіх, не прычыняць боль, у любы момант умець
праявіць цярпенне, клопат, моўчкі выслухаць ці, наадварот, своечасова штосьці сказаць, без навязвання свайго жыццёвага вопыту.
І, на мой погляд, шчаслівае сямейнае жыццё немагчымае без рамантыкі. Паспрабуйце прыемна здзівіць любімага чалавека, цалуйце, абдымайце, гаварыце пяшчотныя словы. Будзьце адкрытымі і светлымі ў адносінах да сваёй другой палавінкі. І другое дыханне абавязкова надыдзе, стане лягчэй жыць і верыць у цуды.
Няхай будуць прыгожымі вашы сем’і! Добра, калі ў доме пануе радасць, і не госці, а гаспадары ў ім — згода, каханне, шчасце і ўзаемаразуменне.

А. ЖУК.
Галоўны спецыяліст
аддзела загс райвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 мая — Дзень сям’і СЛОВА “сям’я” зразумела ўсім, як словы “хлеб”, “вада”. Сям’я — гэта ўсе вашы родныя: матуля і тата, дзядулі і бабулі, унукі, дзядзькі і...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

17.08.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Міёрскія навіны
Новости Полоцка
Патриот (Ушачи)
Газета Авангард
Новости Ветки
Калiнкавiцкiя навiны
Лоевский край
Mlife
Чырвоны Кастрычнiк
Петрыкаускiя навiны
Хойницкiя навiны
Чачэрскi веснiк
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Прамень
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
18.08.2018
Mir24.TV Belarus
Полесская правда
Чырвоны прамень
Газета Авангард
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Свислочская газета
Светлы шлях
Прамень
Святло кастрычнiка (Мстиславль)

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика