Абвяшчаем конкурс «Малая радзіма — дом майго сэрца». 21.by

Абвяшчаем конкурс «Малая радзіма — дом майго сэрца»

15.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэдакцыя “Аршанкі” абвяшчае новы конкурс “Малая радзіма – дом майго сэрца”.

Заклікаем да ўдзелу чытачоў любога ўзросту. Галоўнае – ваша жаданне цікава расказаць аб малой радзіме. Якімі сродкамі – вырашайце самі. Мы чакаем вершы, эсэ, невялікія гісторыі, сучасныя і старыя фотаздымкі, малюнкі і іншыя творы.

Для кагосьці малая радзіма – гэта старая бацькоўская хата ў невялікай вёсцы. Іншыя па здымках аднаўляюць бесклаптоныя ўспаміны дзяцінства. А мабыць, для вас сімвал радзімы – гэта сямейная рэліквія ці рэч, якая перадаецца з пакаленне ў пакаленне. Як адчуваеце малую радзіму вы? Дзе яна знаходзіцца і як выглядае?

Самыя пранікнёныя работы будуць узнагароджаны кнігамі Надзеі Стаховіч “І вершы, и стихи” і “Лясныя замалёўкі” і падарункамі ад рэдакцыі. Чакаем вашы творчыя работы да 20 снежня 2018 года на электронную пошту ag41@mail.ru альбо звычайным лістом на адрас рэдакцыі (г. Орша, вул. Герцэна, 4а). Не забывайцеся пакідаць свае кантактныя тэлефоны і паведамляць імя і прозвішча.

Падрабязна пра умовы чытайце ў Палажэнні аб конкурсе.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя “Аршанкі” абвяшчае новы конкурс “Малая радзіма – дом майго сэрца”. Заклікаем да ўдзелу чытачоў любога ўзросту. Галоўнае – ваша
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика